Абмеркаваньне катэгорыі:Вольныя прафэсіі
Абгрунтаваньне катэгорыі?
рэдагавацьУ нямецкай мове існуе адпаведны тэрмін - «Freiberuflich» ці «selbständig», то бок той, хто працуе сам на сябе. Да таго ж, дачыненьне пэўнай прафэсіі да катэгорыі «вольнай» рэглямэнтуецца там законам:
- Als Freie Berufe oder Freiberufe werden (in Deutschland) selbständig ausgeübte wissenschaftliche, künstlerische, schriftstellerische, unterrichtende oder erzieherische und dergleichen Tätigkeiten bezeichnet, die nicht den §§ 18 EStG bzw. 1 PartGG der Gewerbeordnung unterliegen.
А чым гэта рэглямэнтуецца у нас? --yurtsevich 07:20, 19 верасьня 2008 (UTC)
- Я палічыў, што гэта вольны сэнс. --Ліцьвін 13:08, 19 верасьня 2008 (UTC)
- Але сэнс той жа самы надаецца? Тыя прафэсіі, уладальнікі якіх працуюць самі на сябе? --yurtsevich 13:49, 19 верасьня 2008 (UTC)
- Можна і так сказаць. Мастакі, літаратары, паэты, перакладчыкі... Калі ня трэба такая катэгорыя, то ня трэба, я не супраць. --Ліцьвін 14:06, 19 верасьня 2008 (UTC)
- Ня тое, каб я прынцыпова супраць. Проста мне падалося для нашай традыцыі гэта трохі штучным. Сапраўды, ёсьць пэўныя прафэсіі, якія можна назваць як вольныя, маючы на ўвазе тое, што мы абмеркавалі вышэй, але ў нас ня прынятая такая клясыфікацыя. Я, як убачыў, адразу падумаў што аднекуль узятае, напрыклад з нямецкай традыцыі. --yurtsevich 14:36, 19 верасьня 2008 (UTC)
- Мусіць трэба прывесьці прыклад, каб было больш зразумела, што мяне «насьцярожыла». Ну вось скажам артыст - гэта вольная прафэсія ці не? Якія крытэры? Сапраўды, артыст захацеў - зьняўся ў кіно, і зарабіў ганарар, сам сабе ў агульным выпадку. Але артыст пры ўсім гэтым можа быць штатным супрацоўнікам тэатру і працаваць не непасрэдна сам на сябе. А праграміст? У большасьці выпадкаў гэта супрацоўнік софтвернай кампаніі, але ён можа працаваць і сам на сябе, заключыўшы дагавор на выкананьне праекта ад непасрэднага кліента, калі ў яго ёсьць адпаведная ліцэнзія ці што б там ні было. А будаўнік? Таксама можа працаваць на дзядзю і на сябе. І гэты сьпіс можна цягнуць амаль бясконца. «Мастакі, літаратары, паэты, перакладчыкі» ж сапраўды амаль заўсёды працуюць менавіта самі на сябе. --yurtsevich 14:54, 19 верасьня 2008 (UTC)
- Згодзен. Катэгорыя вельмі спэцыфічная. --Ліцьвін 15:20, 19 верасьня 2008 (UTC)
- Можна і так сказаць. Мастакі, літаратары, паэты, перакладчыкі... Калі ня трэба такая катэгорыя, то ня трэба, я не супраць. --Ліцьвін 14:06, 19 верасьня 2008 (UTC)
- Але сэнс той жа самы надаецца? Тыя прафэсіі, уладальнікі якіх працуюць самі на сябе? --yurtsevich 13:49, 19 верасьня 2008 (UTC)