Абмеркаваньне катэгорыі:Асобы Пяцікніжжа

Прапаную перайменаваць катэгорыю ў Асобы Пяцікніжжа. ТСБМ падае для слова «пэрсанаж» толькі адно значэньне: «Дзеючая асоба ў мастацкім творы. Галоўны персанаж. Эпізадычны персанаж. Адмоўны персанаж.» [1]. Аўтар катэгорыі, відаць, скалькаваў назву з расейска-францускага варыянту, дзе фр. personnage — «важная особа, важное лицо; выдающаяся личность» [2]. Наша слова «пэрсанаж» такіх значэньняў ня мае і выкарыстоўваецца апасродкавана ў кантэксьце літаратурна-мастацкіх пэрсаналій. --Jauhienij (гутаркі) 12:19, 6 ліпеня 2013 (FET)

Некаторыя ўважаюць Запаветы за мастацкае чытво, але Падтрымліваю. Нават у самім сьпісе артыкулаў тэматычнага тыдню маецца разьдзел «Асобы», а не «Пэрсанажы». — Wizardist г 02:13, 11 ліпеня 2013 (FET)
Адпаведна перайменаваць трэба таксама Катэгорыя:Пэрсанажы габрэйскай Бібліі, Катэгорыя:Пэрсанажы Старога Запавету і Катэгорыя:Біблейскія пэрсанажы, зь якой і пачаўся ўвесь гэты сыр-бор. Акрамя таго, яшчэ існуе Катэгорыя:Постаці Новага Запавету — таму ці ўсе стануць постацямі, ці асобамі. --Renessaince 07:20, 11 ліпеня 2013 (FET)
Постаці? Imho, у вельмі недарэчным сэнсе ўжытае гэтае слова. Дзякуй за спасылкі. — Wizardist г 16:18, 11 ліпеня 2013 (FET)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Катэгорыя:Асобы Пяцікніжжа»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Асобы Пяцікніжжа».