Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Праект:Шаблёны маршрутаў/Назвы шаблёнаў

Варыянт 1 - Выкарыстаць аднолькавыя назвы шаблёнаў рэдагаваць

На мой погляд, самы лепшы варыянт. Такім чынам, ня прыйдзецца выдумваць новыя назвы, да таго ж у Сховішчы шмат выяваў, якія дзеля зручнасьці таксама прыйдзецца капіяваць (а гэта забаронена - две аднолькавыя выявы). Тым больш, у іншых Вікіпэдыях (нямецкай і расейскай) сынтаксыс вельмі сумяшчальны. Вядома, уся дакумэнтацыя будзе перакладзена ці/і створана, у залежнасьці ад таго, ці існуе яна і ў якім выглядзе. -- Wizardist 06:44, 23 лістапада 2009 (UTC)

А навошта капіяваць выявы? Усё, што ёсьць у ВікіСховішчы, даступна і тут, нібыта яно загружанае лякальна. Самі назвы, на маё меркаваньне, лепей будзе перакласьці, як і ўсё існыя іншыя, але на скрайні выпадак можна скапіяваць як ёсьць, паставіць шаблён {{Перакласьці}} і перакласьці ўсё пазьней. Але так толькі часу болей сыдзе, мне здаецца. —zedlik 22:11, 25 лістапада 2009 (UTC)
Мелася на ўвазе, напрыклад, BSicon_uxABZlf.svg, а калі абеларусіць, тады будзе штосьці накшталт МВ_абырвалг.svg... Гэтым я жадаў адлюстраваць абсурд мажлівага перакладу шаблёнаў на беларускую мову. Wizardist 22:14, 25 лістапада 2009 (UTC)
А, не, назвы выяваў не зьмяняюцца ўвогуле, бо іначай будзе сапраўды вычварэнства. Калі яна на Commons называецца BSicon_uxABZlf.svg, дык і варта выкарыстоўваць гэтую назву замест стварэньня дублікатаў, бо гэта ж бессэнсоўна. Ну і датычна канкрэтна гэтых чыгуначных шаблёнаў я паглядзеў больш пільна, таму маё папярэдняе меркаваньне наконт перакладу больш неактуальна. У мяне ў гутарках падрабязьней :) —zedlik 22:45, 25 лістапада 2009 (UTC)

Пытаньне 2: Ü ці U рэдагаваць

Першапачаткова, некаторыя выявы паходзяць зь нямецкага падзелу Вікіпэдыі, таму ёсьць тамака гэткія літары. Я лічу, нязручна будзе выкарыстоўваць гэткія назвы, тым больш, што для большасьці гэткіх выпадкаў зробленыя перанакіраваньні-сынонімы, напрыклад, BRÜKE — BRUECKE (але, мне гэта пераўтварылася ў некалькі хвілінаў пошуку, чаму ж не BRUKE :)).

Пытаньне: які варыянт выкарыстаць? З Ü ці не? — Wizardist 21:00, 25 лістапада 2009 (UTC)

Размова пра такія спэцыфічныя выявы, якія ёсьць толькі ў нямецкай Вікіпэдыі, але іх няма нават у Commons? А ці трэба яны тады нам? Зрэшты, назва выявы ні што не ўплывае, але лепей даваць такую назву, каб зь яе быў зразумелы сэнс. Нам дык прасьцей, я думаю, будзе бяз Ü (тобо у выглядзе ue), але ўсё роўні гэтыя выявы скапіяваць адзін раз у шаблён і гатова. А што за выявы такія? Ці можна прыклад? —zedlik 22:15, 25 лістапада 2009 (UTC)
Эм. Не. Наконт таго, ці былі яны там спачатку, я ня ведаю. Але зараз усё ў Commons (зроблена ўдзельнікамі - на вольных ліцэнзіях, таму няма сэнсу трымаць у сваім загашніку). Проста ёсьць два варыянты. Нават у ангельскай Вікіпэдыі ё людзі, што супраць гэага Ü. Тут проста тэхнічнае пытаньне - што слушней выкарыстаць? Па мне, лезьць у IPA за адной літарай - вельмі марудна. :) Калі няма альтэрнатывы, дык можна самому зрабіць (толькі тады трэба гэта ці ў ням./анг. вікіпэдыі пазначыць, ці, прынамсі, на старонцы выявы). Мабыць мой тон за апошні час зьмяніўся да хамаватага, таму прабачаюся. :( Wizardist 22:19, 25 лістапада 2009 (UTC)
А гэтыя назвы файлаў нехта набірае ўручную? :) Па мне дык скапіяваў — і гатова. І так зь любой назвай файла. Па ідэі, гэтая іконка будзе выкарыстоўвацца толькі аднойчы ў адным шаблёне, які нават ня будзе выкарыстоўвацца наўпрост, а толькі ў межах іншага шаблёну. Таму тут скапіяваць назву будзе нават прасьцей, чым загружаць новы файл на Commons і пазначаць усе крыніцы і аўтараў. Тым больш калі такі шаблён аднойчы створаны, наўрадці нехта так глыбока палезе, проста ня будзе патрэбы. —zedlik 22:49, 25 лістапада 2009 (UTC)
Навошта загружаць, калі перанакіраваньне зрабіць можна? :) Дык, асноўнае (гэта мост, і там яшчэ штосьці), і так існуе бяз гэтай літары, таму можна не клапаціцца... Але, калі ёсьць у нас Ü-фагі, то можна й пакінуць. :)
PS: ...калі каму-небудзь акрамя мяне гэта спатрэбіцца :/ Wizardist 23:04, 25 лістапада 2009 (UTC)
А перакіраваньні працуюць таксама з выявамі? Ну значыць буду ведаць, дзякуй :) Увогуле, як па мне, што з Ü, што бяз Ü — абсалютна неістотна, таму рабі як зручней. Вельмі сумняюся, што нехта адсюль будзе супраць гэтага :) —zedlik 23:58, 25 лістапада 2009 (UTC)
Вярнуцца да старонкі праекту «Праект:Шаблёны маршрутаў/Назвы шаблёнаў».