Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Дзень у гісторыі/30 верасьня
Апошні каментар: 1 кастрычніка 2011, ад удзельніка Kazimier Lachnovič
Калі складаў сьпіс, не было пэўнасьці наконт Бібліі Ё. Гутэнбэрга і Рабінзона Круза, бо адпаведныя артыкулы ў ангельскім і расейскім праектах не пацьвярджаюць гэтых зьвестак. Гэта сапраўды адбылося менавіта 30 верасьня? --Казімер Ляхновіч 22:54, 30 верасьня 2011 (EEST)
- Па гугле дастаткова часта прабіваецца 30 верасьня як дзень нараджэньня Круза, хоць я, зрэшты, так і не зразумеў якім чынам гэта вылічаецца, бо празрыстых зьвестак у самім тэксьце я не адшукаў. Знайшоў спасылку: «The story dates Crusoe's birth September 30th, 1632, or just twenty-seven years earlier.» [1] + ПрайдзіСвет — для Вікіпэдыі гэта дастаткова. --Jauhienij 23:30, 30 верасьня 2011 (EEST)
- Наконт Бібліі Гутэнбэрга: ў нямецкамоўным артыкуле (http://de.wikipedia.org/wiki/Gutenberg-Bibel) пазначана, што існуе дзьве вэрсіі наконт даты. Згодна першай, яна была надрукавана ў жніўні 1456, згодна другой- нават да пачатку 1455.--Lesnas ättling 19:09, 1 кастрычніка 2011 (EEST)
- Дзякуй. Мяркую, калі ня знойдзецца крыніцаў, якія б пацьвярджалі датаваньне Бібліі 30 верасьня, то варта прыбраць зьвесткі. На жаль, асабіста я паводле друкаваных крыніцаў магу праверыць толькі беларускую тэматыку. --Казімер Ляхновіч 19:43, 1 кастрычніка 2011 (EEST)