Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Дзень у гісторыі/18 лістапада

Адам Бычкоўскі расстраляны? рэдагаваць

1937Сталінскія рэпрэсіі: савецкія карнікі расстралялі Адама Бычкоўскага, беларускага грамадзка-культурнага дзеяча

Патрабуецца пацьверджэньне. Па-першае, маецца блытаніца з датай (у некаторых крыніцах гэта 18 лістапада, а ў іншых 18 сьнежня), па-другое, паводле тых крыніцаў, што знайшоў я, Адам Бычкоўскі ня быў расстраляны, а памёр у Варшаве http://kuferak.iatp.by http://harodnia.com --V. Šelechaŭ 23:39, 17 лістапада 2012 (FET)

Цікава. Сапраўды, недзе сьцвярджае, што ад інфаркту памёр. Тут аднак яго расстралялі. У любым выпадку, пакуль прыбярэм. — Wizardist г 23:50, 17 лістапада 2012 (FET)
Хутчэй за ўсе, гэта ад савецкае гістарыяграфіі засталося, яны для ўсіх растраляных сваю гісторыю пісалі. Liashko (гутаркі) 00:59, 18 лістапада 2012 (FET)
Нават калі так, усё роўна патрабуюцца падставы для такіх заяваў. Гэта дарэчы далёка ня першы выпадак, калі я выпраўляю падобныя "недарэчнасьці" у шаблёне Дзень у гісторыі (прычым усе яны былі зьвязаныя са словам расстраляць).--V. Šelechaŭ 02:09, 18 лістапада 2012 (FET)
Гэта зразумела, але нешта дакладную крыніцу цяжка знайсьці. А каго яшчэ выпраўлялі? Liashko (гутаркі) 10:13, 18 лістапада 2012 (FET)
Вось 10 кастрычніка пра Адама Бабарэку ды яшчэ пра Рамана Скірмута. Пра абодвух паведамлялася, што іх нібы расстралялі. --V. Šelechaŭ 12:43, 18 лістапада 2012 (FET)
Дадаў крыніцу пра расстрэл Скірмунта Liashko (гутаркі) 19:27, 18 лістапада 2012 (FET)
Вярнуцца да старонкі праекту «Дзень у гісторыі/18 лістапада».