Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Дзень у гісторыі/11 лютага

Вы ўпэўненыя, што дзеяслоў «пераўтварыцца» кіруе прыназоўнікам «на»? --Jauhienij 23:40, 10 лютага 2012 (FET)

Магчыма, памыляюся. Добра было б праясьніць пытаньне. --Казімер Ляхновіч 23:54, 10 лютага 2012 (FET)
Мяркую, Вікіпэдыя не палігон для моўных экспэрымэнтаў. Варта было адразу праясьніць пытаньне, чым браць у асноўны ўжытак маргіналізм з пэрыфэрыі. --Jauhienij 06:44, 11 лютага 2012 (FET)
Нагадваю, што адным з слупоў Вікіпэдыі зьяўляецца тое, што вы мусіце дапускаць добрыя намеры ўдзельнікаў. Ніхто ня робіць памылкі наўмысна. Лепш прывядзіце крыніцы, якія падмацуюць ваш пункт гледжаньня, чым кідацца абвінавачваньнямі і ярлыкамі. --Red_Winged_Duck 12:37, 11 лютага 2012 (FET)
Які асноўны ўжытак? Можа, пару разоў ува ўсім праекце сустракаецца. Калі гэта памылка, то выправіць ня цяжка. Асабіста ў мяне няма слоўніка дзеясловаў, каб спраўджываць дазваляльнасьць ужываньня кожнага прыназоўніка. Калі хтосьці зоймецца гэтым пытаньнем, то думаю ўсе будуць удзячнымі. --Казімер Ляхновіч 12:50, 11 лютага 2012 (FET)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/11 лютага»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі праекту «Дзень у гісторыі/11 лютага».