Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Дазволы на выкарыстаньне матэрыялаў
Аўтарскія правы на матэрыялы належаць часопісу ці індывідуальным аўтарам/аўтаркам? Не перашкодзіць удакладніць. --EugeneZelenko 14:39, 21.06.2005 (UTC)
- Пэўна, каб правы належалі ня ім, яны б не далі дазволу--Czalex 14:51, 21.06.2005 (UTC)
Пазначэньне ў артыкулах
рэдагавацьХацелася б падняць праблему пазначэньня крыніц у артыкулах кшталту артыкулаў з праекту «Нажа ежа». Бо пазначэньне праз шаблёны мне здаецца ня самым аптымальным. Думаю, што варта было б ў такіх артыкулах ствараць сэкцыю «Крыніцы» і туды заносіць спасылку на аўтара артыкулу (напрыклад, en:Monty_Hall_problem), бо цяпер гэта глядзіцца неяк недарэчна, калі ў артыкуле пазначана, напрыклад: Крыніца: Ігар Марзалюк, праект «Наша Ежа». Бо першая ж зьмена мусіць прыбраць гэтую спасылку, так як гэта ўжо будзе не арыгінальны артыкул, а з крыніцамі такой праблемы ня будзе. --Red_Winged_Duck 14:49, 25.11.2005 (UTC)
- На гэты конт — Вікіпэдыя:Аб'явы#Пазначэньне крыніцы. Дадам яшчэ, што ў расейскай вэрсіі таксама пазначаюць. Напрыклад, ru:Шаблон:ЭСБЕ.
- На мой погляд дробныя праўкі ня зробяць артыкул істотна адрозьніваючымся ад арыгіналу.
- EugeneZelenko 15:16, 25.11.2005 (UTC)
- О! Гэта якраз тое абмеркаваньне, што я шукаў, але не знайшоў. Дык вось я якраз за тое, каб крыніцу пакінуць, але менавіта як адну з крыніц і ў адпаведнай сэкціі (як напрыклад пазначаюцца зьнешнія спасылкі), бо як зроблена цяпер, пазначэньне менавіта такімі шаблёнамі, асабіста мне ня вельмі падабаецца, бо болей падобна да капірайту, чым на пазначэньне крыніцы. --Red_Winged_Duck 15:30, 25.11.2005 (UTC)
- Я ня супраць, каб гэта была адна за крыніц, але тэкст шаблёну павінен адлюстроўваць факт, што крыніца не пераказвалася (ці з яе браліся толькі факты), а выкарыстоўвалася непасрэдна. --EugeneZelenko 15:39, 25.11.2005 (UTC)
Пытанне
рэдагавацьДазволы толькі для be.wiki, ці ўвогуле для Wikimedia? -- 82.209.208.72 19:29, 22 лістапада 2006 (UTC)
- Дазвол на выкарыстаньне згодна ўмоваў ліцэнзіі GFDL гаворыць пра тое, што матэрыялы можна распаўсюджваць пад гэтай ліцэнзіяй. Ніякіх абмежаваньняў па месцу выкарыстаньня GFDL ня мае, калі выкарыстаньне не парушае ўмоваў ліцэнзіі. --EugeneZelenko 15:09, 23 лістапада 2006 (UTC)
- Данке -- 82.209.209.59 15:11, 23 лістапада 2006 (UTC)
- І яшчэ адно пытанне "дрымучага" чалавека. А назвы файлаў згодна з гэтай GFDL можна змяняць ці не? -- 82.209.209.59 15:14, 23 лістапада 2006 (UTC)
- Якіх файлаў? --EugeneZelenko 15:20, 23 лістапада 2006 (UTC)
- Хачу аздобіць здымкам з svaboda.org артыкул у тэставай беларускай Вікіпедыі, папярэдне змяніўшы назву здымка з лацінкавай у BGN/PCGN transliteration -- 82.209.209.59 15:23, 23 лістапада 2006 (UTC)
- Наколькі памятаю, пра здымкі ў дазволе гаворка ня ішла. І невядома, наколькі аўтарскія правы на здымкі належаць самой «Свабодзе» — магчыма, трэба пытацца дазволу асобна ў аўтараў. Вы можаце загружаць падобныя выявы як fair use, калі гэта дазваляецца. --EugeneZelenko 15:28, 23 лістапада 2006 (UTC)
- А калі я сустракаў дакладна гэты ж здымак у нейкай кніжцы (савецкіх гадоў) (памер, зразумела, іншы), так ён усё роўна належыць "Свабодзе"? Ці як? -- 82.209.209.59 15:32, 23 лістапада 2006 (UTC)
- Хутчэй за ўсё ён належыць аўтару. «Свабода» мае права цытаваць яго ў інфармацыйных мэтах (fair use). Раю прачытаць Закон Рэспублікі Беларусь аб аўтарскім праве і сумежных правах (артыкул 19). --EugeneZelenko 15:37, 23 лістапада 2006 (UTC)
Radzima.org
рэдагавацьГэта трэба ці выдаліць, ці ў архіў перанесьці. Ніякага дазволу там няма. Для fair-use дазволу ня трэба. Wizardist г +у 14:33, 3 чэрвеня 2010 (UTC)
«Наша ежа»
рэдагавацьЗдаецца, Алесь Белы даваў дазвол недзе. Вось толькі які і на што? --Taravyvan Adijene 12:22, 7 студзеня 2011 (EET)
- Акрамя артыкулаў, якія ствараў тут асабіста ён, былі артыкулы пра гісторыю Беларусі/ВКЛ на яго сайце. Можна пабачыць у маім ўнёску за 2005 год (я іх дадаваў і вікіфікаваў). Былі і ў іх спасылкі на арыгіналы (http://www.autary.iig.pl/bely/www/encyklapedyja), цяпер я ў гэтым не ўпэўнены. --EugeneZelenko 17:02, 7 студзеня 2011 (EET)
Даведнік Маракова
рэдагавацьУ бе-вікі пыталіся дазволу на карыстаньне матэрыяламі з кніг «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991» і «Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі. 1917-1967». І атрымалі. Дадамо да сьпісу дазволаў у нас? --Taravyvan Adijene 15:16, 11 сакавіка 2011 (EET)
- Фармальна дазвол нібыта ёсьць, але мне ён ня вельмі падабаецца. Мяркую, тое, што ёсьць, можна пакінуць, але масавых бязьзьменных капіяваньняў з артыкулаў Маракова лепей пазьбягаць альбо хоць неяк тэхнічна перапрацоўваць тэкст. Розьніца між тым, якія дазволы даюць аўтары, і тым, якіх дазволаў патрабуе Вікімэдыя (Вікіпэдыя:Запыт дазволаў на выкарыстаньне#Прыклады дазволаў) проста велізарная. —zedlik 17:25, 11 сакавіка 2011 (EET)
«Ахова птушак Бацькаўшчыны»
рэдагавацьА вось яшчэ і дазвол, атрыманы ў бе-вікі, на матэрыялы з бачыны http://www.ptushki.org. --Taravyvan Adijene 16:43, 11 сакавіка 2011 (EET)
- Тут незразумалае паходжаньне матэрыялаў. Калі яны паходзяць з кнігі, то http://ptushki.org ніяк ня можа даць дазвол. --EugeneZelenko 17:15, 11 сакавіка 2011 (EET)
- У мяне аналягічнае меркаваньне. У тым паведамленьні гаворыцца толькі пра разьдзел «вызначальнік» (які я, дарэчы, на сайце не знайшоў), а ўсе балоты знаходзяцца ў разьдзеле ТВП, які, як сказана ў «дазволе», скапіяваны з кнігі «Скарбы прыроды Беларусі». Ну і я ўвогуле не разумею, што там было дазволенае. Таму артыкулы пра балоты — гэта copyvio, гэтаксама як і аналягічныя артыкулы наркамаўкай.
- Ды і пасьля такіх дазволаў заўжды ўзьнікае патыньне: а ці ведаюць аўтары, што іх матэрыялы могуць выкарыстоўвацца ў камэрцыйных мэтах? З дыялёгу «а дазвольце нам выкарыстоўваць вашыя матэрыялы са спасылкай? — дазваляем.» гэта не вынікае абсалютна. —zedlik 17:19, 11 сакавіка 2011 (EET)
- Напэўна трэба паведаміць пра гэта нашым калегам. --Jauhienij 17:42, 11 сакавіка 2011 (EET)
- Я пас, мне хапіла гэтага. —zedlik 18:55, 11 сакавіка 2011 (EET)
- Здаецца, яны ўжо ведаюць. --Taravyvan Adijene 19:06, 11 сакавіка 2011 (EET)
- Напэўна трэба паведаміць пра гэта нашым калегам. --Jauhienij 17:42, 11 сакавіка 2011 (EET)