Абмеркаваньне:C (мова праграмаваньня)

1. Як вы лічаце, ці не трэба гісторыю стварэння мовы паставіць другім пунктам?

2. Не зразумеў слова "вырахавана", якое сустракаецца ў арыткуле.

3. Таксама зусім не зразумеў сказ "Аднак шмат праграм пішуцца толькі для нейкай адной платформа, бо які (i) выкарыстоўваюць нестандартныя бібліятэкі, напрыклад для вываду графікі, (ii) нейкія кампілятары выкарыстоўваюць не ANSI C ці яго паслядоўнікаў у стандартным рэжыме, ці (iii) праграма апіраецца на канкрэтныя тыпы даных і парадак байт.", сустрэнуты ў падзеле "ANSI C".

2 артыкулы

рэдагаваць

Спадарства, чаму існуе 2 артыкулы з аднолькавай (па ўсей бачнасці амаль аднолькавай, а розніца ці то ў кадыроўках, ці то я сляпы) назвай, якія перанакіроўваюцца з аднога на іншы? Хто патлумачыць.

Бачу толькі адзін артыкул, які перанакіроўвае сюды: C (мова праграмаваньня) (правапіс назвы – клясычны). Больш ніякія артыкулы сюды не перанакіроўваюць. --Red_Winged_Duck 10:51, 1.верасьня.2006 (UTC)
Пардон, відаць у мяне дах з'ехаў, але мягкі знак я там толькі зараз знайшоў... Спаць трэба болей:) (Шчыра кажу - капіяваў назвы ў блакнот і звяраў па літарцы, думаў, што мо С - лацінкай і кірыліцай:)) Astap 10:58, 1.верасьня.2006 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «C (мова праграмаваньня)».