Абмеркаваньне:Эспэранта

"Надзея (колер надзеі — зялёны, яго маюць сымбалі Эспэранта: зорка і сьцяг) на тое, што гэтая мова будзе добрым сродкам для паразуменьня ўсіх народаў." - я не зусім зразумела гэты сказ. ці то там адсутнічае дзеяслоў, ці то вельмі наварочана гэта сказана. можа варта было б спрасьціць, прынамсі, словы пра сьцяг вынесьці ў іншы сказ.--195.50.4.172 16:38, 14 Dec 2004 (UTC)

ага. перараблю. --ŹmiŁa 18:36, 14 Dec 2004 (UTC)

Good job! :)

Ё пару пытаньняў:

  • "пабудаваная", імхо, неяк не гучыць, мо "канструяваная" (?), хаця таксама ня надта прыгожа (альбо проста "штучная" без дадатковых тлумачэньняў)
"штучная" ня вельмі хочацца ўжываць, бо мае трохі непрыхільнае адценьне: штучны = падробка пад натуральны. таму замест artificial усё часьцей ужываюць constructed. як перакласьці: пабудаваная/створаная/зканструяваная - справа лінгвістаў. магчыма, сапраўды, пакуль пакінуць "штучная".
як лінгвіст (хоць яшчэ толькі вучуся=))) зазначу, што выкарыстоўваюць зазвычай тэрмін штучная мова--kipryda 16:17, 15 Dec 2004 (UTC)
Яшчэ меркаваньне (мабыць ад Vilkas): «Плянавыя мовы — так у энцыкляпэдыях называюцца штучна пабудаваныя мова, да якіх таксама адносяцца Ido, Volapuk, Interlingua, Occidental ды іншыя». Гэты была катэгорыя. Калі шаноўнае спадарства згоднае, дадайце Category:Эспэранта ў гэтую катэгорыю. --EugeneZelenko 03:36, 16 Dec 2004 (UTC)
"плянавыя", "пабудаваныя", "сканструяваныя", "штучныя" - гэта ўсё абазначае адно й тое. столькі тэрмінаў панапрыдумлялі з-за клятай паліт-карэктнасьці. я калі-небудзь усё гэта напішу ў артыкуле пра інтэрлінгвістыку (мо з дапамогай нашай лінгвісткі, якая ня толькі вучыцца :). "плянавая" мне не падабаецца, бо не дае разумець, а што ж гэты тэрмін абазначае.
а пакуль думаю, сапраўды варта спыніцца на назве "штучная" мова. як найбольш распаўсюджанай. --ŹmiŁa 08:34, 16 Dec 2004 (UTC)
  • "распачатая" - створаная?
тут падкрэсьліваецца менавіта першапачатковы ўнёсак, штуршок, які распачаў мову. бо "створаная" мае сэнс ужо закончаны.
  • чаму назва мовы зь Вялікай літары?
мая звычка. у эспэранта слова Esperanto (назва мовы) адрозьніваецца ад esperanto (назоўнік: той хто спадзяецца). па-беларуску ў слоўніку бачу з малой. ну тады перапішу.

--Rydel 17:23, 14 Dec 2004 (UTC)

--ŹmiŁa 18:36, 14 Dec 2004 (UTC)


  • "Эспэранта таксама зазнала шэраг рэформаў, расколаў. Найбольш небясьпечным было стварэньне мовы Іда (ido = дзіцё, нашчадак). Але мова вытрымала ўсе выпрабаваньні і дайшла да нашых дзён у непарушаным стане." хоць пару словаў пра іда, а тое незразумела, чаму гэта было небясьпечным. і таксама, напэўна, з маленькай літары?--kipryda 17:02, 15 Dec 2004 (UTC)
а вось падабаецца мне назвы моў зь вялікай літары :) потым дадам пару сказаў пра "пагрозу ад іда". --ŹmiŁa 08:34, 16 Dec 2004 (UTC)
штота я ня бачу пагрозы ад іда... дарэчы, на першай старонцы гэтая мова пазначаная як "ідо"--kipryda 17:42, 17 .01. 2005 (UTC)
толькі ня біся :) так, я яшчэ не зрабіў абяцанага. у мяне таксама - хвалямі, часам надыдзе жаданьне, часам зьнікне. як наступным разам будзе час і натхненьне, напішу. калі нехта раней за мяне ня зробіць. --ŹmiŁa 18:03, 17 .01. 2005 (UTC)
дзякуй вялікі=)) за тлумачэньні да пагрозы. а цяпер можа зробіш трошку падрабязьней, што за іда. бо ідэя пагрозы па-ранейшаму "пакрытая змрокам". я, напрыклад, не зразумела, чаму на іда перайшлі 10 адсоткаў эспэрантыстаў. я разумею, што табе можа быць ня ў кайф пісаць пра іда. але гэтая фраза пра пагрозу застаецца цьмянаватай па сэнсе. і я не адвяжуся, пакуль яна ня стане яснай і дакладнай=))))))--kipryda 20:05, 18 .01. 2005 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Эспэранта».