Абмеркаваньне:Шруба
Апошні каментар: 7 чэрвеня 2018, ад удзельніка Dymitr у тэме Інтэрвікі
Паводле вызначэньня, артыкул мае называцца Шруба/шруб (ад ням. Schraube, што дарэчы стаіць у інтэрвіках) пв. фіз. слоўніка ТБМ + [1] або [2]. Вінт, наколькі я разумею, гэта нарэзка шруба (рас. резьба), што адпавядае ням. Gewinde і польск. gwint. --Казімер Ляхновіч 19:38, 7 лістапада 2010 (EET)
- І як разьмежаваць паняцьці «винт» і «шуруп». Ва ўсіх натуральных мовах яны адрозьніваюцца. --Jauhienij 14:00, 14 лістапада 2010 (EET)
- У ангельскай і «винт», і «шуруп» гэта screw, у нямецкай — Schraube. Аднак, магчыма, я няўдала абраў варыятыўную форуму, у фізычным слоўніку ТБМ «винт» гэта шруб, а «шуруп» — шруба. Хоць мне падобным падзел і выглядае трохі штучным, аднак я ня супраць падобнага разьмежаваньня. --Казімер Ляхновіч 14:20, 14 лістапада 2010 (EET)
- Сапраўды, можна пакінуць так. --Jauhienij 15:03, 14 лістапада 2010 (EET)
- У ангельскай і «винт», і «шуруп» гэта screw, у нямецкай — Schraube. Аднак, магчыма, я няўдала абраў варыятыўную форуму, у фізычным слоўніку ТБМ «винт» гэта шруб, а «шуруп» — шруба. Хоць мне падобным падзел і выглядае трохі штучным, аднак я ня супраць падобнага разьмежаваньня. --Казімер Ляхновіч 14:20, 14 лістапада 2010 (EET)
- Акадэмічны РБС Крапівы таксама перакладае і «винт», і «шуруп» як «шрубу». «Вінт» існуе толькі ў значэньні вінта самалёта/вэрталёта. Шрубка — памяншальнае ад шрубы (вінцік). Ёсьць яшчэ «ніт» — аналяг расейскага балта. —zedlik 22:55, 14 лістапада 2010 (EET)
- Вось яшчэ добры артыкул: [3]. Натуральна, там суцэльнае ўласнае дасьледаваньне, але проста цікава пачытаць. —zedlik 22:56, 14 лістапада 2010 (EET)
- Дзякуй за зьвесткі і спасылку, цікавыя разважаньні наконт даданьня адмысловага азначэньня паводле мадэлі «вярба» — «ніцая вярба». Дарэчы, я згадаў пра «вінт» у якасьці пазначэньня нарэзкі шруба (як у нямецкай і польскай), бо ў ЭСБМ (т.2) у адпаведным артыкуле выказваецца думка, што «цалкам магчыма, што бел. вінт паходзіць непасрэдна з польск. мовы». Хоць само азначэньне слова прыводзіцца даволі дзіўнае «болт са спіральнай нарэзкай шруба» (?). Аднак у кожным разе вінт дакладна ўжываецца як «частка рухавіка самалёта ці парахода ў выглядзе лопасцей, замацаваных на валу» (той жа ЭСБМ). --Казімер Ляхновіч 02:35, 15 лістапада 2010 (EET)
- Ну і да купы ТСБМ: вінт [4], шруба [5] і ніт [6]. Пакуль усё адпавядае цяперашняму стану рэчаў. Адзінае што цяпер артыкул называецца «Шруба (дэталь)», прапаную перанесьці ў проста «Шрубу», бо іншых, як я разумею, няма. —zedlik 02:55, 15 лістапада 2010 (EET)
- Рацыя, на маю думку таксама азначэньне ў дужках залішняе. --Казімер Ляхновіч 03:05, 15 лістапада 2010 (EET)
- Перанёс. —zedlik 03:25, 15 лістапада 2010 (EET)

Інтэрвікі
рэдагавацьМяркую, што старонку трэба зьвязаць з ангельскім en:Screw і нямецкім de:Schraube, там жа расейскі ru:Шуруп. --Dymitr 23:35, 7 чэрвеня 2018 (MSK)