Абмеркаваньне:Шахматы
Гэты артыкул быў прызнаны абраным артыкулам беларускай Вікіпэдыі (гл. старонку абмеркаваньня). 2 лістапада 2014 году статус артыкула пасьля далейшага абмеркаваньня быў паніжаны да добрага. |
Асьлі
рэдагавацьПры рэдагаваньні замяніў дзіўнае асьлі, на калі, бо не знайшоў такога ў аніводным слоўніку. Калі ёсьць важкія падставы на ўжываньне, то вярну назад, бо не зусім і не адразу зразумела, пра што ідзе размова. --zedlik 22:10, 12 жніўня 2008 (UTC)
- Хм, а ў слоўніку Насовіча хіба няма? Я зараз крыніцу не магу працытаваць, але маё ўжываньне асьлі ў якасьці аналягу if (у адрозьненьне ад калі - when) грунтуецца на цьвёрдай упэўненасьці ў тым, што гэта магло б скасаваць неадназначнасьць у гэтых двух панятках. --Taravyvan Adijene 11:44, 13 жніўня 2008 (UTC)
- На жаль, у мяне няма слоўніка Насовіча, таму тут ні пацьвердзіць, ні абвергнуць не магу. Я глядзеў у іншых слоўніках, у тым ліку ва ўсіх, што ёсьць на slounik.org, у іх няма, у правапісе няма, у гугле па запыце асьлі -Taravyvan Adijene — 9 вынікаў, пасьля фільтрацыі якіх аказалася, што там альбо кавалкі словаў альбо іншыя памылкі, а рэальна гэта слова ўжываецца яшчэ толькі ў адным блогу. Прыблізна гэтым я і кіраваўся.
- Што да праблемы if-when мне здаецца ніколі яе і не было, яна ўзьнікае толькі пры вывучэньні ангельскай, калі трэба думаць, які варыянт з двух выбраць :)
- zedlik 09:37, 14 жніўня 2008 (UTC)
- Вой, мой закінуты блёг адшукалі ;) --Taravyvan Adijene 10:39, 14 жніўня 2008 (UTC)
Хрысьціянская царква супраць шахмат
рэдагавацьПа-першае, з гэтага загалоўку выглядае быццам хрысьціянская царква і зараз супраць шахмат. Варта таксама адзначыць, што царква толькі спачатку ўспрыняла гульню ў штыхі, але потым забарона на шахматы была зьнятая і розныя сьвятары і манахі нават зрабілі неблагі ўклад у разьвіцьцё гульні. Прапаную зьмяніць загаловак на «Шахматы і хрысьціянская царква». --yurtsevich 08:09, 13 жніўня 2008 (UTC)
- А ці ёсьць дзе пацьверджаньне зьняцьця царквой забароны? --Taravyvan Adijene 11:44, 13 жніўня 2008 (UTC)
- Ну як жа ж... - У Эўропе ў 1393 годзе Рэгенбурскі сабор выключыў шахматы зь ліку забароненых гульняў., і далей - У Расеі зьвестак пра афіцыйнае скасаваньне царкоўнае забароны на шахматы няма, але прынамсі з XVII—XVIII стагодзьдзяў гэтая забарона фактычна ня дзейнічала. --yurtsevich 12:08, 13 жніўня 2008 (UTC)
Літаратура
рэдагавацьА чаму быў выдалены сьпіс літаратуры? --EugeneZelenko 13:52, 13 жніўня 2008 (UTC)
- Незразумела. Вяртаю. --Taravyvan Adijene 14:46, 13 жніўня 2008 (UTC)
Шахі на Беларусі
рэдагавацьЦі ёсьць патрэба ў такім разьдзеле? І калі ёсьць, то ў якую частку артыкула будзе лепей яго зьмясьціць? --Казімер Ляхновіч 20:59, 14 студзеня 2009 (UTC)
- Натуральна! Вялікая праблема з гэтым, што пра шахматы ў Беларусі практычна няма ніякіх зьвестак. Калі зьмяшчаць, то на маю думку лепей за ўсё асобным разьдзелам паміж Шахматы як від спорту і Літаратурай. —zedlik 22:47, 14 студзеня 2009 (UTC)
- Ок. Праўда, інфармацыю зьбіраюся браць зь сеціва, але думаю, у рэшце рэштаў павінны атрымацца больш-менш суцэльны нарыс. --Казімер Ляхновіч 00:32, 15 студзеня 2009 (UTC)
- Дзякуй за разьдзел, крыху падправіў стыль. —zedlik 13:24, 16 студзеня 2009 (UTC)
- І вам дзякуй :). Учора стаміўся ад вышукваньня інфармацыі, таму трошкі запусьціў стыль... Дарэчы, можа варта вынесьці зьвесткі пра шахі на Беларусі ў асобны разьдзел, - як гэта зрабілі ўкраінцы? --Казімер Ляхновіч 14:55, 16 студзеня 2009 (UTC)
- Ды няма за што. Што тычыцца асобнага артыкула, то на маю думку зараз гэта такая «прамежкавая» сытуацыя, калі зьвестак ня так і мала, каб не назьбіралася на асобны артыкул, але зь іншага боку ня так і шмат, каб разгружаць асноўны артыкул. Калі назьбіраецца больш інфармацыі (асабліва зь сьпісамі чэміёнаў, як ва ўкраінскім варыянце) — тады безумоўна гэта асобны артыкул. А зараз вы як аўтар можаце самі выбраць, ствараць асобны артыкул, альбо пакінуць пакуль як ёсьць :)
- Сёньня ўвечары дадам пару здымкаў: рэспубліканскага палацу шахмат і шашак і будынка, дзе зараз разьмяшчаецца СДЮШАР-11 (будынак нават нібыта 19 стагодзьдзя).
- zedlik 15:09, 16 студзеня 2009 (UTC)
- Сапраўды. Пакуль, пэўна, паспрабую паназьбіраць больш спэцыялізаванай інфармацыі (чэмпіёны, спаборніцтвы і п.д.г.), бо агульная гістарычная карціна - хоць і па абрыўкавых зьвестках, але ІМХО больш-менш сфармавалася...
- Што датычыцца СДЮШАР-11, то да рэвалюцыі ў тым будынку была сынагога, пасьля яе перабудавалі пад тэатар (на другім паверсе дагэтуль захавалася тэатральная сцэна). Калі буду дапісваць артыкул пра Ракаўскае прадмесьце, абавязкова згадаю і пра гэты будынак.
- --Казімер Ляхновіч 16:04, 16 студзеня 2009 (UTC)
- Дык там аказваецца сынагога з тэатрам былі? Афігець, ніколі нават не здагадваўся... —zedlik 23:52, 16 студзеня 2009 (UTC)
- І вам дзякуй :). Учора стаміўся ад вышукваньня інфармацыі, таму трошкі запусьціў стыль... Дарэчы, можа варта вынесьці зьвесткі пра шахі на Беларусі ў асобны разьдзел, - як гэта зрабілі ўкраінцы? --Казімер Ляхновіч 14:55, 16 студзеня 2009 (UTC)
- Дзякуй за разьдзел, крыху падправіў стыль. —zedlik 13:24, 16 студзеня 2009 (UTC)
- Ок. Праўда, інфармацыю зьбіраюся браць зь сеціва, але думаю, у рэшце рэштаў павінны атрымацца больш-менш суцэльны нарыс. --Казімер Ляхновіч 00:32, 15 студзеня 2009 (UTC)
Сінагога на Ракаўскай, дзе цяпер СДЮШАР-11, была, а тэатра не было. Не блытайце з былой сінагогай на Валадарскага, дзе цяпер Рускі тэатр. - В.Р.
Шахматы або шахі?
рэдагавацьПачнем з таго, што ўласна слова шахмат, як растлумачана ў артыкуле — слова з таджыскай мовы (ну калі больш дакладна то з таджыцкага фарсі). У Беларусі шахматы былі яшчэ ў 10 стагоддзі. Відавочна, што шахі маглі трапіць да нас з усходніх моў (то бок пэрсыдскай). А ў пэрсыдскай якраз гэтага "мату" й няма. Шахтрандж. А таджыкам адкуль уласна кажучы купецтва разьвіваць? Я не прыгадваю, каб таджыцкая дзяржава м Яська-гаспадар з-пад Вільні (гутаркі) 11:21, 1 верасьня 2024 (+03)
- мела выхад да мора. Таму ўважаю, жэ слова трапіла да нас з пэрсыдзкага фарсі, не з таджыцкага, а з апошняга яно трапіла ў маскоўскую, а ў 1930х падчас акадэмічнага зрасейшчаваньня беларускай — да нас. Небеспадстаўна кажу, бо ў Польшчы, адкуль шматлікія пазычаньні да нас і прыходзілі, таксама няма гэтага -мату, і ва ўкраінскай, дзе суржыкамоўныя дагэтуль кажуць слова "шахмати" (змаскаленая лексыка) Яська-гаспадар з-пад Вільні (гутаркі) 11:24, 1 верасьня 2024 (+03)
- Варта зьмяніць назву "шахматы" і ўсі артыкулы, зьвязаныя з шахавай тэматыкай. Яська-гаспадар з-пад Вільні (гутаркі) 11:25, 1 верасьня 2024 (+03)