Абмеркаваньне:Чырвоны Бор (Жыткавіцкі раён)
Хацелася б пабачыць крыніцу, зь якой узятая інфармацыя пра гэты населены пункт, бо на сайце «Белпошты» яго няма, у нарматыўным даведніку таксама, і на мапах я яго не знаходжу. --Red_Winged_Duck 14:52, 5 лютага 2012 (FET)
- Кніга «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на/П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X, на старонцы 226 прыведзены "Спіс населеных месц на 1924 г.", тамака маецца — "Бор Глухі ... Бор Чырвоны (хут.) — 2, 14; ... Бор Хісцецкі (хут.) — 1, 6...". Таксама на старонках 754 і 755 згадваецца саўгас "Чырвоны Бор" у вёсцы Сяменча. Менавіта на ўсход ад вёскі Сяменча знаходзіцца гэты хутар/вёска. На мапе "Рэспубліка Беларусь. Атляс аўтамабільных дарог. 1:200 000. Менск. 2008" хаткі намаляваныя. Адкуль я ўзяў колькасьць насельніцтва зараз ужо ня памятаю, і пакуль знайсьці не магу, але хутчэй за ўсё ў кнізе «Памяць». Што зараз з гэтай вёскай пэўна сказаць не магу. --Ліцьвін (гутаркі) 15:09, 5 сакавіка 2012 (FET)
- Дзякуй за зьвесткі. Варта дадаць гэтую інфармацыю ў артыкул, прынамсі такі населены пункт існаваў, але падобна, што цяпер ён не зафіксаваны як асобны ў сучасным адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, таму варта аднесьці яго да былых населеных пунктаў. --Red_Winged_Duck 15:30, 5 сакавіка 2012 (FET)
- Пагаджуся з вамі. Хутчэй за ўсё гэта ўжо частка вёскі Сяменча. Цікавая інфармацыя, калі я пісаў пра населеныя пункты Жыткавіцкага раёну, я шмат усялякіх крыніц выкарыстоўваў, параўноўваў. І вось мне сустрэўся гэты хутар, я спытаў у бацькі, ён мне дасканала апісаў дзе ён знаходзіцца. --Ліцьвін (гутаркі) 16:12, 5 сакавіка 2012 (FET)
- Дзякуй за зьвесткі. Варта дадаць гэтую інфармацыю ў артыкул, прынамсі такі населены пункт існаваў, але падобна, што цяпер ён не зафіксаваны як асобны ў сучасным адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, таму варта аднесьці яго да былых населеных пунктаў. --Red_Winged_Duck 15:30, 5 сакавіка 2012 (FET)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Чырвоны Бор (Жыткавіцкі раён)»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Чырвоны Бор (Жыткавіцкі раён).