Абмеркаваньне:Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў (Віцебск)

Апошні каментар: 28 верасьня 2010, ад удзельніка Kazimier Lachnovič

«Успеніе» (назоў сьвята) — па-беларуску Прачыстая. «Успенская церковь» — царква Прачыстае, або Прачысценская царква. Rasool 10:55, 28 верасьня 2010 (EEST)Адказаць

Прынамсі слоўнікі ведаюць «Усьпеньне» [1] [2], да таго ж ёсьць «Успение» і ў старабеларускім лексыконе: Успение — рэлігійнае свята, дзень смерці Багародзіцы // Старабеларускі лексікон. Калі вы маеце нейкія крыніцы менавіта датычна гэтае царквы зь іншымі назвамі: здаецца, раней яна мела тытул (дадатковы?) Сьв. Язафата + можа, ў гістарычных крыніцах яе інакш (Прачысьценскай) называюць — калі ласка, прыводзьце, будзем абмяркоўваць магчымасьць перайменаваньня. --Казімер Ляхновіч 12:50, 28 верасьня 2010 (EEST)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў (Віцебск)».