Абмеркаваньне:Хобіт: Цмокава пустэча
Назва
рэдагавацьПрапаную перанесьці ў Спусташэньне Смога (ці нават Смаўга), вядома калі ужо няма беларускай вэрсіі такога перакладу. Знайшоў толькі гэта--Mr. Sрock (гутаркі) 08:51, 13 сьнежня 2013 (FET)
- Наколькі памятаю, па кнізе Смога абрабавалі ды забілі (ці ў адваротным парадку). Таму калі я перакладаў, чамусьці абраў гэты варыянт. Калі ўжо ёсьць хоць нейкі беларускі пераклад — добра, магчыма, няхай будзе асноўнай назвай. Тым болей што невядома, які сэнс гэтая назва будзе мець у фільме, улічваючы тое, што там будуць прысутнічаць ну зусім невядомыя Толкіну асобы кшталту Таўрыелі[прыбраць шаблён]. --Renessaince 09:52, 13 сьнежня 2013 (FET)
- Невыпадкова, што такі вычварны пераклад прыдумаў менавіта Renessaince. Плюсік у скарбонку перлаў і сумных прыкладаў таго, як рабіць нельга. Таксама варта задумацца, наколькі чалавека можа "занесці", калі яго пільна не кантраляваць. Дажыліся да "гвалтавання" Смога... Што да слова «desolation», то яго трэба перакладаць як «пустка» ці «пустэча». Што да слова "спусташэнне", то тут гісторыя тая ж, што і з "Выкупленнем з Шаўшанку" [1]. Хлопцы з Кінаконг вельмі любяць ужываць працэсуальныя назоўнікі, каб паказаць сябе вялікімі знаўцамі беларускай мовы. Паглядзіце інтэрвікі, працэсуальныя назоўнікі не ўжываюцца ні ў воднай славянскай Вікіпедыі. Дзякуй нашым актывістам за наш уласны маргінез. --Jauhienij (гутаркі) 12:04, 13 сьнежня 2013 (FET)
- Ооо, даўно тут не было парушальнікаў ВП:В. Але куды ж бязь іх, калі ёсьць магчымасьць ізноў напляваць на працу іншых людзей! --Renessaince 12:27, 13 сьнежня 2013 (FET)
- Паводле іншых моўных разьдзелаў, гаворка йдзе або аб СПУСТАШЭНЬНІ, або аб ПУСТЭЛЬНІ.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:13, 13 сьнежня 2013 (FET)
- Так, калі быць зусім дакладным, то беларускаю слушна будзе пустка/пустэча Смаўґа.--Mr. Sрock (гутаркі) 23:53, 13 сьнежня 2013 (FET)
- А як Smaug перакладзены ў беларускамоўным выданьні «Хобіта»? --Red_Winged_Duck 23:58, 13 сьнежня 2013 (FET)
- Выглядае, што Драк. --Renessaince 00:23, 14 сьнежня 2013 (FET)
- А як Smaug перакладзены ў беларускамоўным выданьні «Хобіта»? --Red_Winged_Duck 23:58, 13 сьнежня 2013 (FET)
- Так, калі быць зусім дакладным, то беларускаю слушна будзе пустка/пустэча Смаўґа.--Mr. Sрock (гутаркі) 23:53, 13 сьнежня 2013 (FET)
- Паводле іншых моўных разьдзелаў, гаворка йдзе або аб СПУСТАШЭНЬНІ, або аб ПУСТЭЛЬНІ.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:13, 13 сьнежня 2013 (FET)
- Ооо, даўно тут не было парушальнікаў ВП:В. Але куды ж бязь іх, калі ёсьць магчымасьць ізноў напляваць на працу іншых людзей! --Renessaince 12:27, 13 сьнежня 2013 (FET)
Знайшоў у электронным варыянце наступны тэкст:
Павольнае было падарожжа, спакойнае і таемнае. Ніхто не смяяўся, не спяваў, не граў на арфах. Ганарлівасць ды надзеі, узбуджаныя ў гномавых сэрцах старымі песнямі азёрных людзей, памерлі, змяніўшыся паўзучай чорнай тугою. Усе ведалі, што набліжаюцца да канца падарожжа, І канец гэты можа быць вельмі страшным. Зямля навокал ляжала шэрая, спустошаная, хоць калісьці, як распавядаў Торын, мясціны тут зелянелі травой і радавалі вока. Крыху травы тут засталося, але не было ані дрэваў, ані кустоў, і толькі счарнелыя разламаныя пні паказвалі, што тут некалі расло. Сябры дабраліся да Цмокавай Пустэчы і да самага канца восені. | ||
—Хобіт, або вандроўка туды і назад |
Кароль Эльфаў атрымліваў звесткі ад сваіх паслоў ды ад птушак, што сябравалі з ягоным народам, таму ведаў ужо шмат. Вельмі, вельмі моцнае ўражанне зрабіла цмокава пагібель на ўсялякіх істотаў з крыламі, якія жылі на памежжы Цмокавай Пустэчы. Туды і сюды лёталі птушыныя зграі, хуткакрылыя пасланцы імкліва рушылі ва ўсе бакі. Уздоўж межаў Ліхалесся ўсё гаманіла, свісцела, крычала. Далёка па лесе, нібы хваля, пакацілася вестка: «Драк памёр!» Лісце шапацела, і ўсялякія вушы насцярожваліся, прыслухоўваючыся. Яшчэ перад тым, як Кароль Эльфаў выйшаў у паход, навіны дасягнулі сасновых лясоў каля ўзножжаў Туманных Гор. Беарн у сваім драўляным доме пачуў іх, і гобліны ў пячорах сабраліся, каб абмеркаваць іх. | ||
—Хобіт, або вандроўка туды і назад |
Прапаную ўрэшце назваць «Хобіт: Цмокава Пустэча». --Renessaince 00:46, 14 сьнежня 2013 (FET)
- Гэта будзе асноўнай назвай. А яшчэ трэба высьветліць якія перанакіраваньні правамоцныя, а якія выдаліць. Лічу, што Хобіт: Пустка Смога, Хобіт: Пустка Смаўга, Хобіт: Пустка Смаўґа, Хобіт: Пустка Цмока + тое самае са словам пустэча - тое што мусіць быць, астатнія спусташэньні і гвалтаваньні выдаляем.--Mr. Sрock (гутаркі) 15:34, 16 сьнежня 2013 (FET)
- Не забудзьцеся яшчэ на Драка. --Renessaince 17:26, 16 сьнежня 2013 (FET)