Абмеркаваньне:Хведар Ільяшэвіч

Маю арыгінал зборніку "Зорным шляхам". У *.DOC фармаце маю набраны той зборнік, як яго мажліва далучыць да артыкулу?

Цяжка казаць з пункту гледжаньня аўтарскага права... У Летуве і Нямеччыне тэрмін дзеяньня — 70 гадоў пасьля сьмерці, там яго творы апынуцца ў грамадзкай ўласнасьці толькі ў 2018 годзе.
Магчыма, лепшым выйсьцем будзе вонкавая спасылка. Можа тэкст зацікавіць http://knihi.com?
EugeneZelenko 14:03, 25 сакавіка 2008 (UTC)

Дасылаў гадоў 5 таму на knihi.com той тэкст, уласна для сайта і набіраў... Абяцалі выставіць і пакуль нічога.... Магу даслаць на мэйл... Так, але тады як з Грыневічам і яго ДЗіцячым сьпеўнікам? 1922 год, Вільня.

Антон Грыневіч памёр ў 1937. Адпаведна 1937 + 70 = 2007. --EugeneZelenko 15:10, 25 сакавіка 2008 (UTC)

Я лічыў, што твор лічыцца грамадскай уласнасьцю, праз пэўны тэрмін па яго выхаду ў сьвет, а не па сьмерці аўтара.

Не па сьмерці аўтара. Глядзіце таксама артыкулы 22 і 23 закону РБ аб аўтарскім праве і сумежных правах. Гэта міжнародная практыка. Адрозьніваецца толькі тэрмін дзеяньня. --EugeneZelenko 15:33, 25 сакавіка 2008 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Хведар Ільяшэвіч».