Абмеркаваньне:Флярэнтыйская унія

ФларэнЦыя —> ФларэнЦійская. — W.V.-S. 18:01, 10.04.2005 (UTC)

У слоўніку Нашай Нівы: Флярэнцыя, але флярэнтыйскі, флярэнтыец. Я не філёляг, можа там і памылка. --EugeneZelenko 23:38, 10.04.2005 (UTC)

у слове "унія" на у падае націск. Можа пакінуць у, а не ў?--Czalex 08:10, 13.07.2005 (UTC)

Можа ў гэтым выпадку павінна быць вунія? У якім з правапісаў? Калі ласка, абгрунтоўваем адказы правіламі. --EugeneZelenko 12:54, 13.07.2005 (UTC)
[1] дае вунія. Прынцыпова, мяркуючы па Google, распаўсюджаныя ўсе тры варыянты. Мяркую, варыянт вунія быў бы найбольш прымальным, бо ня рэжа вока, як у пасьля галоснай, і цалкам вымаўлябэльна, у адрозьненьне ад ўнія--Czalex 20:56, 13.07.2005 (UTC)
Унія там таксама ёсьць. Таму ня бачу пакуль што нагоды выпраўляць артыкул. Згодзен замяніць перанакіраваньне Флярэнтыйская ўнія на Флярэнтыйская вунія. --EugeneZelenko 01:12, 14.07.2005 (UTC)

Арлы, вы што? Правілы ведаць трэба: У пад націскам пасьля галоснай не пераходзіць у Ў. Што да "унія", дык апошнім часам нават у кнігах наркамаўкай ужываецца "вунія".

Якая яшчэ "вунія"! Нэавунівяты, блін! Унія - было, ёсьць, і мусіць быць. Ад Флярэнцыя (насамрэч у італійцаў гучыць зусім інакш...) - Флярэнтыйская? Звычайная калька з расейскай. Флярэнцыя -> Флярэнцкая (унія). Ў у слове "унія" ніколі быць ня можа, бо пад націскам. У словах "уніяты", "уніяцкі" - так, можа быць "ў". --Ihar Baranouski 16:09, 14 лютага 2010 (UTC)

Дзякуй, кэп! Wizardist г 16:49, 14 лютага 2010 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Флярэнтыйская унія»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Флярэнтыйская унія».