Абмеркаваньне:Усход (неадназначнасьць)
Назва
рэдагавацьУ слоўніку «Айканімія Гомельшчыны» згадваюцца толькі Ўсходы (с. 62, 230 і 389). У прадмове да слоўніку напісанае наступнае: «Матэрыял слоўніка ўзгадняўся з раённымі выканаўчымі камітэтамі Гомельскай вобласці. Аўтары спадзяюцца, што слоўнік будзе садзейнічаць упарадкаванню выкарыстання тапанімічнай лексікі, унармаванню працэсаў яе ўтварэння, сістэматызацыі рэгіянальнага анамастычнага матэрыялу». Атрымліваецца, што ў пані Лумцюговай усё ж не атрымалася на афіцыйным узроўні ўзгадаць у ННПБ менавіта назву Ўсход як асноўную для гэтых населеных пунктаў. Дарэчы, ня буду і тутака нагадваць яе словы пра тое, чаму так адбываецца ў нашай краіне. А цяпер пра населеныя пункты Магілёўскай вобласьці. У СННП згадваецца пасёлак Васход Прапойскага раёну. Таксама згадваюцца вёска і пасёлак Усход у Бялыніцкім і Краснапольскім раёнах адпаведна. У ГССМ згадваюцца пасёлкі Ўсход у Бабруйскім і Магілёўскім раёнах і вёска Ўсход у Бялыніцкім раёне. А вось асноўнай назвай пасёлку Прапойскага раёну зьяўляецца форма Васход, але пры гэтым назва Ўсход пазначаная як варыятыўная.
Галоўнае, што трэба абавязкова адзначыць. Усе гэтыя назвы ўзьніклі ў савецкія часы. Агульнавядома, што ў тыя часы адбывалася гвалтоўная русіфікацыя. Гэтыя працэсы карэнным чынам закранулі і тапаніміку Беларусі. Так атрымалася, што на тэрыторыі Беларусі тапонімам надавалі такія назвы, якія нехарактэрныя для беларускай мовы. Зараз навукоўцы намагаюцца вярнуць беларускай тапаніміцы нацыянальныя рысы. Асабіста я падтрымліваю гэтыя намаганьні. Таму я ня бачу сэнсу бараніць у беларускай мове нехарактэрныя для гэтай мовы формы. У гэтым канкрэтным выпадку трэба аб’яднаць гэтую старонку-неадназначнасьць з Васток і Васход і з апошніх зрабіць перанакіраваньні на першую. --Ліцьвін (гутаркі) 02:21, 14 жніўня 2019 (MSK)