Абмеркаваньне:Уручча

Я так мяркую, што Ўручча - гэта не раён, а якраз-такі мікрараён, як і Чыжоўка, Серабранка, Зялёны Луг, Усход, Малінаўка, Сухарава, Кунцаўшчына і т.п. А раёны Менску - гэта:

  • Цэнтральны
  • Савецкі
  • Першамайскі
  • Партызанскі
  • Кастрычніцкі
  • Маскоўскі
  • Фрунзэнскі
  • Завадзкі
  • Ленінскі

--JanMarozau 07:31, 13.12.2005 (UTC)

Неадназначнасьць

рэдагаваць

Прапаную гэты артыкул перанесьці ва Уручча (мікрараён), таму што хто-небудзь можа памылкова спаслацца на станцыю мэтро. Wizardist 21:18, 27 лістапада 2009 (UTC)

Я супраць. Асноўнае, першае значэньне - мікрараён. Назва станцыі мэтро пахадзіць менавіта ад назвы часткі гораду. Можна й Менск перанесьці пад Менск (сталіца Беларусі), таму што людзі шукаюць напрыклад МТЗ-РІПА, але гэта таксама не будзе сэнсоўнае. А спасылкі, калі будзе трэба, паправім. Bocianski 22:02, 27 лістапада 2009 (UTC)
Згодны з папярэднім меркаваньнем. Тут прасочваецца пэўная герархія — спачатку быў мікрараён Уручча, і толькі потым зьявілася станцыя мэтро, названая ў гонар мікрараёну. Дарэчы, ёсьць яшчэ сквэр «Уручча», але гэта таксама другасная і, відавочна, менш ўжываная назва. --Казімер Ляхновіч 00:03, 28 лістапада 2009 (UTC)
Стварыў Уручча (неадназначнасьць). --Red_Winged_Duck 14:05, 28 лістапада 2009 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Уручча».