Абмеркаваньне:Тып зьвестак

Апошні каментар: 9 сьнежня 2019, ад удзельніка Renessaince у тэме Назва артыкулу

Назва артыкулу

рэдагаваць

«База зьвестак», «тып зьвестак» і г.д. --Red_Winged_Duck 08:40, 30 красавіка 2008 (UTC)

Мм, толькі зараз адкапаў [1]. Палазіў па слоўніках, сустракаюцца і «зьвесткі», і «дадзеныя» (Слоўнік выдавецкіх і паліграфічных тэрмінаў: ангельска-беларускі, беларуска-ангельскі. Менск: Тэхналогія, 2003) і нават «даныя» (Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1995). Сам доўгі час пры ўжываньні гэтага панятку ня мог выбраць паміж «дадзенымі» і «зьвесткамі», у выніку ў мяне склалася меркаваньне, што «дадзеныя» больш адпавядаюць ангельскаму «data», абазначаюць кампутарную інфармацыю і зьяўляюцца прыватным выпадкам зьвестак, а «зьвесткі» — хутчэй аналяг ангельскай «інфармацыі» і ўключае ў сябе розныя віды зьвестак, у тым ліку кампутарны/матэматычны.
Ясная справа, што гэта выключна маё прыватнае меркаваньне, я абсалютна ня супраць пераносу/пераназваньня артыкулаў у «зьвесткі», але пакуль ня зьявіцца агульнага пагадненьня на гэты конт, будзе блытаніна... --zedlik 11:12, 30 красавіка 2008 (UTC)
«База зьвестак»: Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ, 1993 + Матэматычная энцыклапедыя, 2001. -- Renessaince 16:50, 9 сьнежня 2019 (+03)Адказаць
Ды і ў нас база зьвестак. -- Renessaince 20:14, 9 сьнежня 2019 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Тып зьвестак».