Абмеркаваньне:Торсгаўн

"Тарсхавн" - расейская транслітэрацыя. У беларускай мове ў гэтай пазыцыі ня можа быць "в", і нават у наркамаўцы назва гучыць "Тарсхаўн". --Vojt V 20:39, 14.01.2006 (UTC)

А дзе можна пабачыць, што ў наркамаўцы менавіта такі варыянт ужываецца? Бо ўсе мае слоўнікі і пошук у інтэрнэце не далі адказу на пытаньне, які ж варыянт слушны. (У назьве ўсё ж v, а не w.) Насамрэч, мне нават падаецца, што больш слушным этымалягічна будзе варыянт кшталту Торсха́ван, бо слова складанае і мае дзьве часткі Тор і гавань (порт), ці Торава гавань, ці Торс-гавань, ці Торсхаван. Хаця ўсё гэта больш гульня ў словы. --Red_Winged_Duck 21:32, 14.01.2006 (UTC)

Апрача гэтага, у тарашкевіцы павінна быць Торсгаван/Торсгаўн--Czalex 09:43, 15.01.2006 (UTC)

Так, сёньня ноччу я таксама пра гэта падумаў. :) А яшчэ ў слоўніку паглядзеў паходжаньне слова гавань, выявілася, што паходзіць ад галяндзкага haven, так што Торсгаван ці Торсгавань цалкам апраўданыя назвы. --Red_Winged_Duck 10:11, 15.01.2006 (UTC)
    • Сапраўды, ў іх хутчэй слабае "г" (слабейшае за ўкраінскае, напрыклад), чым "х", а таксама (прынамсі ў дацкай) замест "в" вымаўляецца нешта накшталт нашага "ў". Але гэта не істотна, таму што ўсё адно ў беларускай мове ў гэтай пазыцыі ня можа быць "в". Альбо "ў", альбо "в + галосная", як вы прапанавалі. Гэта як напісаць "Львов". Такога ня можа быць, моўныя законы гэтага не дазваляюць. --Vojt V 10:21, 15.01.2006 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Торсгаўн»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Торсгаўн».