Абмеркаваньне:Сьпіс птушак Беларусі
Шаноўныя рэдактары Вікіпедыі! Адкуль Вы ўзялі гэтыя назвы і хто Вам сказаў, што яны беларускія? У 1999 годзе пры падрыхтоўцы першага палявога вызначальніка на беларускай мове "Птушкі Еўропы" (Варшава: ПВН - 2000) дзякуючы адмысловай тэрміналагічнай камісіі,ў якую ўваходзілі арнітолагі і мовазнаўцы, быў складзены Спіс навуковых назваў птушак Еўропы, які і выкарыстоўваўся ў вызначальніку. Мы стараемся, каб гэтыя назвы - ўпершыню пасля 1920-х гадоў не калькі расейскіх - выкарыстоўваліся як мага шырэй. І вось я знаходжу ў гэтым артыкуле дзіўныя рэчы - ціпа вяхіра і г.д. Не ганьбіце беларусаў, карыстайцеся Навуковымі беларускімі назвамі! Для птушак Беларусі іх можна знайсці на сайце птушкі.орг як файл пдф.
з павагай Дзьмітры Вінчэўскі, www.birdwatch.by
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Сьпіс птушак Беларусі»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Сьпіс птушак Беларусі.