Абмеркаваньне:Стасунак

Нейкая поўная блытаніна ў слоўніках з гэтым паняцьцем (ці мне гэтак здаецца?). Абраў «стасунак» у якасьці назвы артыкула як найбольш ужываны, але ня ўпэўнены ў тым, што зрабіў слушна... Можа, хто што падкажа? --Казімер Ляхновіч 00:39, 4 лістапада 2009 (UTC)

На маю думку, ёсьць сэнс выбіраць з матэматычных (фізычных) слоўнікаў, бо насамрэч расейскае «отношеніе» мае некалькі варыянтаў перакладу і ў розных кантэкстах яны могуць быць і стасункамі, і дачыненьнямі, і адносінамі. З тых матэматычных слоўнікаў, якія застаюцца, вось гэты — [1] — на мой густ зьяляецца самым рэальным, там навай Ойлер замест Эйлера ёсьць :) Прычым большасьць тэрмінаў, якія я там глядзеў дагэтуль у мяне не выклікалі ўвогуле ніякіх сумневаў (у адрозьненьне ад іншых выданьняў). Энцыкляпэдыя выдадзеная пад рэдакцыяй Васіля Берніка, ён зьяўляецца прафэсарам і працуе ў Інстытуце матэматыкі НАНБ, апроч гэтага ўваходзіў у кансультацыйны савет праверкі правапісу для MS Word [2], [3].
Ёсьць яшчэ РБС мат. фіз. і тэхн. тэрмінаў [4], але хоць там укладальнікі таксама неяк зьвязаныя з АН (у прыватнасьці Касьцюковіч — цяпер кандыдат ф.-м. навук, пра іншых асобаў зьвестак не знайшоў), таму аб’ектыўна гэты слоўнік зьяўляецца менш аўтарытэтнай крыніцай, а суб’ектыўна — там расейскія тэрміны, запісаныя ў беларускай транскрыпцыі, нічога добрага я там ня бачыў. Там нават ёсьць панятак «адносіна», хоць гэта супярэчыць РБС пад рэд. Крапівы, таксама акадэмічнаму, дзе сказана, что ў матэматычныс сэнсе «адносіны» — толькі ў множным ліку. Таксама там ёсьць цікавае слова «даныя» (замест дадзеных ці зьвестак).
Застаецца яшчэ беларуска-ангельскі слоўнік, але ён ідзе як дадатак да «Матэматычнай энцыклапэдыі», і што там робіць «стасунак», я, шчыра кажучы, патлумачыць не магу. Але там жа ёсьць і «дачыненьне», і «тасунак» з практычна ідэнтычным перакладам на ангельскую (супадаюць 2 з 3 варыянтаў перакладу).
Як вынік, я б прапанаваў арыентавацца на «Матэматычную энцыкляпэдыю» з дадаваньнем аналягаў паводле іншых крыніцаў, калі такія ёсьць, а вось на РБС мат. фіз. і тэхн. тэрмінаў увогуле ня ведаю, ці варта зьвяртаць увагу — вельмі шмат супярэчнасьцяў.
Ну і пачакаць іншых меркаваньняў, вядома :)
zedlik 01:39, 4 лістапада 2009 (UTC)
Дзякуй за такі грунтоўны адказ :). Матэматычная энцыкляпэдыя, сапраўды, даволі добрае выданьне, аднак у дадзеным выпадку наяўнасьць варыянтаў «тасунак», «дачыненьне» і «стасунак» мяне шчыра кажучы паставілі ў поўны тупік. Наконт РБС мат. фіз. і тэхн. тэрмінаў — згода).
Між іншым, апошняй кропляй у бок «стасунку» для мяне стаўся Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994., выдадзены пад грыфам тэрміналягічнай камісіі ТБМ імя Ф. Скарыны. Але ў гэтым слоўніку часам сустракаецца пэўная тэрміналягічная непасьлядоўнасьць (прыкладам, «прямоугольник» тамака прастакутнік, «треугольник» — трохвугольнік і трыкутнік, а «многоугольник» — толькі многавугольнік).
Дарэчы, сустракаў вельмі станоўчыя водгукі пра Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая, Р. Еўдакімава, В. Траццякевіч, Н. Гузень. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993., але на жаль ня маю яго на руках. --Казімер Ляхновіч 02:45, 4 лістапада 2009 (UTC)
Дзякуй за спасылку, таксама вельмі добрая крыніца, як на мой погляд. Па водгуках «Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ» сапраўды выглядае вартым. Па тэрміналёгіі атрымліваецца, пакуль нічыя, а «Тэрміналагічны слоўнік» нідзе не знайсьці, трэба, відаць, часаць у бібліятэку. Прапаную, пакуль тады пакінуць як ёсьць, а калі раптам знойдуцца дадатковыя зьвесткі, то вырашым ужо з улікам іх. —zedlik 22:34, 4 лістапада 2009 (UTC)
А «тасунак» — гэта ўвогуле дзіўная рэч, бачу яго ўпершыню, таму наконт яго дакладна нічога не скажу... —zedlik 22:39, 4 лістапада 2009 (UTC)
Ок, дамовіліся. Можа, хто дабярэцца да бібліятэкі =) Дарэчы, што цікава, на запыт «тасунак» гугль выдае 10 вынікаў [5] — відавочна, штосьці тут ня тое. --Казімер Ляхновіч 00:45, 5 лістапада 2009 (UTC)
Так, «тасунак» у гугле я таксама шукаў, прычым як выяўляецца крыніца там толькі адна (і тое я ня ўпэўнены, што яно там ужытае ў значэньні, пра якое мы размаўляем), астатняе — выцягнута з гэтага слоўніка. Я ўжо напісаў ліст Вавансыстэмсу, магчыма, у яго ёсьць гэты слоўнік, і можа таму пакуль ня прыйдзецца ў бібліятэку :) —zedlik 01:16, 5 лістапада 2009 (UTC)
Дзякуй! Будзьма спадзявацца, што ня прыйдзецца) --Казімер Ляхновіч 01:25, 5 лістапада 2009 (UTC)
Атрымаў адказ. Карацей па пэўных асабістых прычынах у яго няма цяпер доступу да слоўніка, але сказаў, што слоўнік можна ўзяць, напрыклад, у бібліятэцы 15 корпусу БНТУ (мэтро Барысаўскі тракт). Відаць, бібліятэка ў любым выпадку... :) —zedlik 23:36, 16 лістапада 2009 (UTC)
Што ж, усё адно дзякуй :) Праўда, у мяне няма БНТУшнага чытацкага, аднак гэты слоўнік можна ўзяць і ў Нацыянальнай бібліятэцы (толькі што прабіў па іх эл. каталёгу). Магчыма, у найбліжэйшай будучыні давядзецца туды ісьці па іншым пытаньні... --Казімер Ляхновіч 00:11, 17 лістапада 2009 (UTC)
Хех, на што толькі ня пойдзеш дзеля ведаў =) Карацей, завітаў я нарэшце ў НБ і магу сказаць, што ў Тэрміналагічным слоўніку па вышэйшай матэматыцы для ВНУ ёсьць толькі стасунак — т.б. дачыненьня, адносіны ды тасунку тамака няма нават як варыятыўных назваў. Такія вось справы :) --Казімер Ляхновіч 16:57, 14 студзеня 2010 (UTC)
Вытатна! Дзякуй вялікі! :) Думаю, можна лічыць, што з асноўнай назвай для гэтага панятка нарэшце вызначыліся канчаткова :) —zedlik 03:18, 16 студзеня 2010 (UTC)
Што ж, будзьма спадзявацца (паралельна са слоўнікам пагартаў адну кніжку, дзе выпадкова сустрэў «акадэмічную» крытыку ў ягоны бок — але гэта ўжо іншая гісторыя...). Дарэчы, можа увогуле варта прыбраць «тасунак» і «дачыненьне» з артыкула? --Казімер Ляхновіч 15:18, 16 студзеня 2010 (UTC)
Як па мне, то пакуль няма адзінага сталага тэрміну, то хай магчыма будуць усе прынамсі аўтарытэтныя варыянты, бо на тое яна і Вікіпэдыя. Зрэшты, я асабіста ня буду супраць ні так, як зараз, ні калі прыбраць адуль альтэрнатыўныя тэрміны. —zedlik 18:19, 16 студзеня 2010 (UTC)
Проста мне падаецца, што «тасунак» мог зьявіцца праз якую апіску ці яшчэ што, бо ў той жа «Матэматычнай энцыкляпэдыі» ёсьць і «стасунак», а нейкай градацыі паміж рознага кшталту матэматычнымі стасункамі наўрад ці можна правесьці (як напрыклад, у тэрміналягічным слоўніку ТБМ аддзяляюць «рад» = пасьлядоўнасьць ад «шэраг» = бясконцая сума). Мдзя... змарозіў я, відаць, што не замовіў у НБ «Матэматычную энцыкляпэдыю», каб паглядзець на ўласныя вочы на тэрміналёгію, ужываную ў кнізе :| --Казімер Ляхновіч 18:40, 16 студзеня 2010 (UTC)
Здымаю сваю прапанову, «тасунак» ніякая не абдрукоўка. Адзінае, у МЭ «дачыненьне» (як я зразумеў, нейкі шэраг), «тасунак» (напр., ½) і «стасунак» (напр., x-y=¼) — гэта тры розныя матэматычныя паняцьці, аднак сёньня не было часу падрабязна разабрацца ў адрозьненьнях. --Казімер Ляхновіч 19:46, 21 студзеня 2010 (UTC)
Грутноўна. Перапрашаю, што не адказаў на папярэднюю рэпліку, выпадкова яе не заўважыў. Але сапраўды, дастаткова цікава і зусім нічога не зразумела. То бок атрымліваецца, што тасунак — гэта дроб? Нейкі жах :) З тэрміналягічным слоўнікам таксама нешта дзіўна. Бясконцая сума — шэраг. Калі сума існуе, то шэраг зьбягаецца. З гэтым, здаецца, усё добра. Але што, калі разглядаць асобна элемэнты гэтай сумы, то гэта будзе называцца «радам»? Ё-маё, зусім абы-што... —zedlik 21:59, 21 студзеня 2010 (UTC)
Паводле вызначэньня МЭ «стасунак — гэта фармалізаваны тасунак» 8) Асобныя элемэнты «шэрагу», сапраўды, ужо будуць проста пасьлядоўнасьцю, т.б. «радам». Але навошта называць «радам» пасьлядоўнасьць? Напэўна, укладальнікам МЭ і ТС хацелася стварыць паболей тэрміналягічных градацыяў. Ня ведаю праўда, навошта гэта было рабіць: відаць, у матэматыкаў, як і усіх — свае жучкі ў галаве (с) =) --Казімер Ляхновіч 15:06, 22 студзеня 2010 (UTC)
Стасунак — гэта фармалізаваны тасунак? Гэта ўжо дакладна па-за межамі майго разуменьня. А там выпадкам не прыведзеныя адпаведнікі па-ангельску ці па-расейску? Бо з тымі зьвесткамі, якія ёсьць (прынамсі ў мяне), разабрацца ў тым, што разумеюць пад гэтымі паняткамі аўтары энцыкляпэдыі, на маю думку, нэрэальна зусім. Карацей, я пакуль пас :) —zedlik 00:13, 23 студзеня 2010 (UTC)
Іншамоўныя адпаведнікі можна паглядзець толькі ў слоўніках пры канцы кнігі (тых самых, што на slounik.org). Дарэчы, як я зразумеў па прыведзеных у артыкуле прыкладах — аўтары тлумачаць «фармалізаванасьць» як наяўнасьць знакаў роўнасьці/няроўнасьці (то бок 1/2 і х/y — гэта «тасункі», а вось 1/2=x/y або нават х/y=1 — гэта ўжо «стасункі»). Такая вось лёгіка =) Хаця напэўна лепей і мне будзе пасануць), прынамсі да лепшых часоў. --Казімер Ляхновіч 17:35, 23 студзеня 2010 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Стасунак»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Стасунак».