Абмеркаваньне:Салвадор

Вымаўляецца "Салвадо́р-да-баі́я". Пішам з мяккім знакам калі паходзіць з гішпанскае мовы: Сальвадор (гарады на Філіпінах і ма Мальдзівах), Сан-Сальвадор (гарады і паселішчы ў Сальвадоры, Аргентыне, Пэру, выспы на Багамах і ў Эквадоры), пішам безь мяккага знаку калі паходзіць з партугальскае: Салвадор-да-Баія, Салвадор (паселішчы у Партугаліі гл.[http://pt.wikipedia.org/wiki/Salvador). Калі слова "Салвадор/Сальвадор" ёсьць складоваю часткаю імя альбо прозьвішча, пішам у адпаведнасьці з тым, зь якой мовы паходзіць (Гішпанская, партугальская, каталёнская/валенсійская...).--Andrei 15:15, 26 лістапада 2006 (UTC)

Наконт Баі́і з Вамі згаджуся, але наконт Салвадор – не. Партугальская мова выключэньнем з правілаў не зьяўляецца, таму тыя самыя правілы, што й да гішпанскай, прымяняюцца да яе. Я мяркую, хопіць і перанакіраваньня. --Bełamp 15:55, 26 лістапада 2006 (UTC)
З гэтым не магу пагадзіцца, бо зноска_47 у БКП вызначае, што правілы правапісу Л-ЛЬ не пашыраюцца на партугальскую, румынскую й малдоўскую мовы. Таму варты перанос. --Dymitr 20:57, 21 кастрычніка 2013 (FET)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Салвадор»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Салвадор».