Абмеркаваньне:Саколка (горад)

Ёсьць яшчэ саколка, каторая майка. Які артыкул будзе лепей зрабіць асноўным, гэты або артыкул-неадназначнасьць? —zedlik 20:54, 8 чэрвеня 2010 (UTC)

Як на маю думку, лепей будзе асноўным зрабіць неадназначнасьць. Дарэчы, паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы (Т.6 і Т.11) «майка» і «саколка» — гэта фактычна адное і тое ж («трыкатажная кашуля без рукавоў і каўняра»), толькі «саколка» — уласнабеларускае слова, якога (паводле гэтага самага слоўніка) няма ў мовах суседніх народаў, а «майка» — запазычаньне з расейскай. --Казімер Ляхновіч 22:45, 8 чэрвеня 2010 (UTC)
Дзякуй за зьвесткі. Таксама больш схіляюся да неадназначнасьці. Калі ня бачыў, у [1] ёсьць цікавыя зьвесткі наконт саколак і лайна :) Дарэчы, там узьнікае пэўнае пытаньне адносна этымалёгіі, бо таксама магчымы варыянт зь сяганьне ў Чэхію. Дарэчы, калі і майка паводле ЭСБМ без рукавоў, то як тады называецца тое самае, толькі з рукавамі? Ну што t-shirt па-нашаму. Застаецца толькі футболка, але нешта тут ня тое з гэтым слова. —zedlik 23:06, 8 чэрвеня 2010 (UTC)
Як раз тая дыскусія скіравала мяне паглядзець на ўласныя вочы тлумачэньні ў слоўніку, бо неяк ня верылася, асабліва пра лайно =) Аднак у слоўніку тое лайно=адзеньне ўзапраўду ёсьць, ды й майка з саколкай «без рукавоў і каўняра». Вось і атрымліваецца, што t-shirt можна зваць як майкаю, так і саколкаю, альбо ўвогуле трансьлітэраваць у якую «цішотку»: тыя ж палякі pl:T-shirt ды шмат хто яшчэ (калі паглядзець на інтэрвікі) уласных аналягаў ангельскаму найменьню так і не знайшлі. --Казімер Ляхновіч 22:50, 9 чэрвеня 2010 (UTC)
Цікава, што ў расейскай (мяркуючы па вікі-артыкуле) «майка» — гэта як раз нашая саколка (у адрозьненьні ад «футболки»=T-shirt), таму ўкладальнікі ЭСБМ, відаць, чагосьці наблыталі, калі вызначылі саколку («трыкатажная майка без рукавоў і каўняра») праз майку («трыкатажная сарочка без рукавоў і каўняра»). Таму асабіста мне ўсё ж падаецца слушнейшым вызначэньне праз «сарочку», т.б. кашулю. --Казімер Ляхновіч 23:00, 9 чэрвеня 2010 (UTC)
Сапраўды, ня так усё адназначна. Магчыма, тут накладаецца тое, што слова нібыта ўласнабеларускае, таму менш папулярнае, сюды ж накладаюцца дыялекты і пайшло-паехала. Пакуль проста напісаў кароткае вызначэньне ў Саколка (адзеньне) паводле ТБСМ, але яшчэ шмат адкрытых пытаньняў: ставіць інтэрвікі ад майкі, ня ставіць, рабіць сюды перанакіраваньне з майкі, ці гэта асобны артыкул. Я больш схіляюся да меркаваньня што майка — без рукавоў і каўняра, а саколка — проста без каўняра, а можа быць з рукавамі і без, тобо ўвабірае ў сябе панятак майкі і адпавядае расейскай майцы. Але пакуль вельмі шмат супярэлівых крыніц, таму нават ня ведаю, як будзе зрабіць лепей. —zedlik 23:29, 9 чэрвеня 2010 (UTC)
Я б сказаў занадта заблытана :). У памянёным вышэй ЖЖ-абмеркаваньні прыводзілі спасылку на здымак удзельнікаў чэскага руху «Сокал» — і з гэтага рабілася выснова, што нібыта саколка абавязкова мае быць без рукавоў. Аднак прыкладам, на Львоўскім «зьлёце» гэтага самага руху [2] можна заўважыць на спартоўцах (калі вельмі прыгледзіцца:) звычайныя белыя t-shirt. Таму цалкам магчыма, маеш рацыю пра беларускую саколку (калі яна насамрэч пайшла ад таго самага «Сокалу» ў якасьці найменьня верхняй спартовай вопртакі) як абагульненьне падобнай вопраткі, т.б. фактычна = расейскай «майке». Але апрача падобных разважаньняў, ніякіх дадатковых аргумэнтаў я, на жаль, прывесьці не магу. --Казімер Ляхновіч 00:51, 10 чэрвеня 2010 (UTC)
Сапраўды цікавыя здымкі, дзякуй. Атрымліваецца, што вэрсія ад «Сокалу» не такая і непахісная. Але ў мяне таксама толькі разважаньні, і да канца я ў іх ня ўпэўнены. Застаецца спадзявацца, што гэтае пытаньне ўсё ж калі-небудзь разьвяжацца. Бо самому цікава даведацца :) —zedlik 01:19, 10 чэрвеня 2010 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Саколка (горад)»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Саколка (горад)».