Абмеркаваньне:Савецкі рубель
Cавецкі (?) рубель
рэдагавацьНаколькі ведаю, афіцыйны назоў грашовае адзінкі ў СССР “рубель”. Ды зірніце на банкноты: дзе там бачыце назоў “советский рубль”? Толькі “рубль”! Калі настойваеце, што “савецкі рубель” ёсьць афіцыйным назовам валюты (грашовае адзінкі) ў СССР — калі ласка, дайце доказы (спасылкі на дакуманты).
Гэтаксама як сёньня ў Рэспубліцы Беларусь нацыянальная грашовая адзінка (валюта) “рубель” мае маскальскамоўны (расейскамоўны) назоў насамрэч “рубль”, а не “беларускі рубль” (Прыклад: Соглашение Национального банка Республики Беларусь от 17 сентября 1992 г. "Соглашение между Банком Эстонии и Национальным банком Республики Беларусь об организации расчетов в связи с введением в Эстонской Республике национальной валюты". По состоянию на 19 января 2007 года). Азначэньне “беларускі” (як азначэньне, а не як частка назова) з’яўляецца толькі ў міжнародных фінансава-банкаўскіх дачыненьнях, пры карыстаньню Маскальскаю (Расейскаю) моваю, каб пазьбегнуць блытаніны з валютаю Расеі, якая ў гэтай мове мае такі самы назоў “рубль”.
- Нацбанк Беларусі спакойна выкарыстоўвае назвы і «савецкі рубель» і «расейскі рубель», і «беларускі рубель» [1]. А што менавіта вы прапануеце зьмяніць? —zedlik 10:17, 9 кастрычніка 2009 (UTC)
- Паводле стандарту ISO 4217, валюта называецца Belarussian Ruble, што па-беларуску: беларускі рубель. А як гэтая справа рэгулюецца заканадаўствам Беларусі? Bocianski 16:46, 9 кастрычніка 2009 (UTC)