Абмеркаваньне:Рэгіён
Рэджыё-ды-Калабрыя -- зьвярніце ўвагу, што тэкст напісаны наркамаўкай. Да таго ж у слове Reggio і не чытаецца, а толькі (паводле італьянскага правапісу) сігналізуе пра тое, што папярэдняя зычная гучыць як "дж". Таму (можна праверыць ужывальнасьць у інэце) гэтая назва транслітэруецца як "Рэджо" --Vojt V 12:46, 22 лістапада 2006 (UTC)
- Зьвярнуў :) Але ж ды тут пасуе больш незалежна ад правапісу, бо так ці інакш, але di перадаваць як дзі нельга, бо d там цьвердае і наступны гук атрымоўваецца бліжэйшы да ы. Наконт "ё" – дык паводле цяперашніх правілаў пішацца "ё", а не "а". Значыць, выбіраць можна толькі паміж "Рэджыё" і "Рэджо" – калі Вы лічыце, што "Рэджо" будзе больш правільным – пішыце "Рэджо", інакш пакідайце "Рэджыё". Можна пазначыць абодва варыянты, на мой погляд гэта будзе найбольш правільным. --Bełamp 15:21, 22 лістапада 2006 (UTC)
- ды/дзі: Я думаю, што напісаньне павінна адпавядаць правілам правапісу, а не таму, што канкрэтнаму носьбіту здаецца, як гучыць тое ці іншае спалучэньне літар. У наркамаўцы ды не пішацца. А наконт "Рэджыё" -- гэта ня я так лічу, а правілы так вызначаюць. Так папросту не транслітэруецца. Тады б, напрыклад, Giovanni Boccaccio пісалі як Джыя/ёвані Бакаччыё.--Vojt V 21:44, 22 лістапада 2006 (UTC)
- І хто Вам сказаў, што ды ня пішацца? Дзе канкрэтнае правіла? А наконт Бакачыё і падобных – дык і так трансьлітаруецца, бо не прынялі шчэ тую рэдакцыю, дзе пішацца праз а. Таму ня раю забягаць уперад ведаеце каго ведаеце куды :) --Bełamp 08:52, 23 лістапада 2006 (UTC)
- P.S. Камэнтар "памылка" – гэта памылкова, ня тое са сьпісу выбраў :) --Bełamp 08:54, 23 лістапада 2006 (UTC)
- ды/дзі: Я думаю, што напісаньне павінна адпавядаць правілам правапісу, а не таму, што канкрэтнаму носьбіту здаецца, як гучыць тое ці іншае спалучэньне літар. У наркамаўцы ды не пішацца. А наконт "Рэджыё" -- гэта ня я так лічу, а правілы так вызначаюць. Так папросту не транслітэруецца. Тады б, напрыклад, Giovanni Boccaccio пісалі як Джыя/ёвані Бакаччыё.--Vojt V 21:44, 22 лістапада 2006 (UTC)
- Мне ніхто ніколі не казаў, што ды пішацца (у наркамаўцы), таму што такога няма ў правілах. А хто вам сказаў, што дзі ня пішацца? Дзе такое правіла? :) У тарашкевіцы - можна пагутарыць, але тут усё ясна. Паспрабуйце прагледзець ужывальнасьць -- знойдзеце толькі дзі. Не магу знайсьці ў артаграфічным слоўніку (афіцыйным) ніводнага імя зь дзі/ды, але, напрыклад пададзенае прозьвішча Гарыбальдзі. Тая самая сытуацыя.
- Бакачыо -- знайшоў у тым самым афіцыйным артаграфічным слоўніку толькі гэты варыянт. Хоць і дзіўна (таму што побач з Джавані). Выходзіць, трэба пісаць "Рэджыо".--Vojt V 09:50, 23 лістапада 2006 (UTC)
- Наконт ды – набіраем google://ды капрыё, і па першай спасылцы знаходзім сайт, пісаны наркамаўкаю, на якім напісана: "ды Капрыё". Пошук іншых варыянтаў вынікаў ня даў.
- А наконт "Рэджыо" – давайце напішам проста "Рэджо" ("Рэджа"?) тады ўжо. Але я ня ведаю, як гэта будзе выглядаць, бо ненаціскное о беларускай мове зусім неўласьцівае. --Bełamp 15:38, 23 лістапада 2006 (UTC)
- Наконт ды: але ж у словах італьянскага паходжаньня кшталту "трыо", "Капрыо" і да т.п. у наркамаўцы ё на канцы ня пішацца (у адрозьненьне ад аё: Агаё). Так што я б ня надта давяраў гэтым прыкладам з інэту. У тым слоўніку, што маю я (Лобан, Суднік - Арфаграфічны слоўнік, 1990), хоць ён, праўда, малы, няма замежных імёнаў (акрамя "Дыяген" і, чамусьці, "Страдывары"), дзе б пасля д пісалася ы, нават у ангельскіх,фр. і інш: Дзікенс, Дзідро, Вэрдзі, Гандзі, Фукідзід...
- Дзікенс – гэта ўжо цікава :) Ніколі ня ведаў, што ўвогуле так можна напісаць. Але ж давайце пакуль ды пакінем, потым паглядзім. --Bełamp 15:37, 24 лістапада 2006 (UTC)
- Наконт Рэджыё - я асабіста быў за "Рэджо", але цяпер ня ўпэўнены. Не магу знайсці правіла, але з прыкладаў з таго ж слоўніка можна вывесьці, што о пішацца на канцы слова, калі націск падае альбо на яго, альбо на папярэдні склад (натуральна, у замежных назвах): Мантэвідэо, Курасіо, Ватэрлоо. Але, здаецца, гэта тычыць толькі спалучэньня галосных. А ў назвах кшталту "Тонга", "Конга", "Арынока" -- а. Так што я ў выніку за Рэджа --Vojt V 10:03, 24 лістапада 2006 (UTC)
- Падтрымліваю. Давайце Рэджа, але ды :) --Bełamp 15:37, 24 лістапада 2006 (UTC)
- Наконт ды: але ж у словах італьянскага паходжаньня кшталту "трыо", "Капрыо" і да т.п. у наркамаўцы ё на канцы ня пішацца (у адрозьненьне ад аё: Агаё). Так што я б ня надта давяраў гэтым прыкладам з інэту. У тым слоўніку, што маю я (Лобан, Суднік - Арфаграфічны слоўнік, 1990), хоць ён, праўда, малы, няма замежных імёнаў (акрамя "Дыяген" і, чамусьці, "Страдывары"), дзе б пасля д пісалася ы, нават у ангельскіх,фр. і інш: Дзікенс, Дзідро, Вэрдзі, Гандзі, Фукідзід...
- Я застаюся пры сваім наконт ды. Гэта ж ня мой асабісты інтарэс, што тут таргавацца... Выпраўляць на дзі ня буду:) Пачакайма, можа, дзе-небудзь знойдзецца правіла, якім можна будзе падмацаваць Вашае ці маё меркаваньне;) --Vojt V 16:26, 24 лістапада 2006 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Рэгіён»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Рэгіён.