Абмеркаваньне:Ровар

Шына - покрыўка? Dliauchuk 12:50, 22 студзеня 2010 (UTC) Магчыма лепей ці паўсюль выкарыстоўваць "ровар" ды вытворчыя зь яго ці "веласіпе(э)д" і яго вытворчыя. "Ровар", але "веласіпэдыст" выглядае ненатуральна. Dliauchuk 12:52, 22 студзеня 2010 (UTC)

Для кагосьці й «ровар» — паланізм. :) Але я ў вёсцы ад адной бабулі пачуў менавіта «ровар» (тады яшчэ толькі знаёміўся зь беларускай мовай). Было гэта пад Слонімам. Слова мне асабіста падабаецца, але «веласіпэдыст» выглядае, на маю думку, натуральна (запазычаньне з францускай мовы + іст, хоць сапраўды — з расейскае :)). НН карысталася (зараз — ня ведаю) «раварыстам», таму лічу, што слова таксама трэба дадаць да варыятыўнае лексыкі. Але я наконт «спрадвечнасьці» слова вагаюся. Wizardist г 15:48, 22 студзеня 2010 (UTC)
На паўночным захадзе Менскай вобласьці таксама чуў «ровар». Карацей, нармальнаяе беларускае слова, і «раварыст», як вытворнае :) —zedlik 01:29, 23 студзеня 2010 (UTC)
Побач яны не пасуюць адзін да аднаго. І падобнае ўсё гэтае разам хутчэй на трасянку, чым на варыятыўнасьць. Dliauchuk 13:40, 23 студзеня 2010 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Ровар»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Ровар».