Абмеркаваньне:Расейска-ўкраінская вайна
Зьмест артыкула
рэдагавацьЗдаецца артыкул апісвае толькі падзеі анэксіі Крыму (асноўны артыкул Крымскі крызіс (2014)) і больш нічога, а павінен як у ангельскім разьдзеле апісваць коратка храналёгію ўкраінска-расейскага супрацьстаяньня да сёньняшняга дню з перасылкаю на асноўныя артыкулы, якіх два: Крымскі крызіс і Антытэрарыстычная апэрацыя на ўсходзе Ўкраіны.--Mr. Spock абм 18:21, 13 чэрвеня 2014 (FET)
- Ужо апісвае й згаданыя падзеі на ўсходзе Украіны. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 16:05, 20 студзеня 2015 (MSK)
Тэхнічныя дэталі
рэдагавацьПрабачце, але куды выдаляюць падраздзел пра Сімферопаль? Ва Ўкраінскай вэрсіі артыкула ён напрыклад ёсць, а ў нас усё вядзе да «вялікай мешаніны падзей з розных куткоў Украіны», каб гэтага не дапусьціць трэба вырашыць, што лепш адзін вялікі артыкул ці шмат артыкулаў паменьш--HK-47 (гутаркі) 12:24, 4 траўня 2014 (FET)
- Замест выдаленьня перанёс і перапрацаваў з даданьнем іншых крыніцаў у разьдзел пра ўласна Крым, бо Сімфэропаль адрозна ад Севастопалю ўваходзіць у склад Аўтаномнай Рэспублікі Крым.--Удзельнік:W 13:24, 4 траўня 2014 (FET)
Вось адкажыце, як мы можам падыходзіць да даннай падзеі нэйтральна, калі мы падыходзім з нейкіх «намінальных» кропак бачаньня? Я пра тое, што такі артыкул за раз не зробіш, а нехта зноў выдаляе мае накіды. Каліласка, спачатку тлумачце чаму вы выдаляеце--HK-47 (гутаркі) 03:44, 12 траўня 2014 (FET)
Перафразую:"з 28 лютага праз сацыяльныя сеткі пачалі распаўсюджваць заклік да ўсіх жадаючых мужчын прайшоўшых вайсковую падрыхтоўку прыехаць ва ў Украіну ў якасьці «расейскіх турыстаў». Ці гэта ня ёсьць пачатак інтэрвэнцыі?"--HK-47 (гутаркі) 20:46, 13 траўня 2014 (FET)