Абмеркаваньне:Ракітнаўскі раён

Мяркую, было б цікава зьмясціць той факт, што гэта адзіны раён ва Украіне, дзе беларусы зьяўляюцца другім па колькасьці народам ў «Ці ведаеце вы…» на Галоўнай старонцы. --Vasyl` Babych 21:25, 26 сьнежня 2009 (UTC)

Пра беларусаў цікава — дзякуй. Адзінае, было б вельмі пажадана прывесьці крыніцу тых зьвестак + ёсьць праблема, што артыкул трохі не адпавядае фармату кандыдатаў у «Ці ведаеце вы…», хаця асабіста я ня супраць таго, каб зрабіць выключэньне. --Казімер Ляхновіч 21:59, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Ну прынамсі адна вонкавая спасылка ёсьць, можна зрабіць выключэньне. Толькі абзац-два тэксту дадаць, і я таксама ня супраць, бо сапраўды цікава. —zedlik 03:35, 27 сьнежня 2009 (UTC)
Дадаў на галоўную старонку. —zedlik 01:48, 29 сьнежня 2009 (UTC)
Выдатна, дзякуй за дапрацоўку. --Казімер Ляхновіч 01:54, 29 сьнежня 2009 (UTC)
Назвы я толькі пакінуў з арыгінальным украінскім гучаньнем, бо ня ведаю, як іх перадаваць. Калі ёсьць якія прапановы замяніць іншымі — то калі ласка, я ня супраць. —zedlik 01:59, 29 сьнежня 2009 (UTC)
А, перарабіў Ракытнэ ў Ракітнае. Але засталося Ахотныкавэ — зь ім у мяне тупняк. Ахотнікавае? Нейкая трызна. —zedlik 02:02, 29 сьнежня 2009 (UTC)
У мяне тое ж самае) Глянуў у польскую вікі [1], дык тамака даецца варыянт Ochotnikowe, таму напэўна ўсё ж Ахотнікава або за адсутнасьцю націску нават Ахатнікова =) --Казімер Ляхновіч 02:20, 29 сьнежня 2009 (UTC)
Ахатнікова нешта надта экзатычна :) Пакіну пакуль Ахотнікава, дзякуй! —zedlik 03:12, 29 сьнежня 2009 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Ракітнаўскі раён»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Ракітнаўскі раён».