Абмеркаваньне:Пішчалаўскі замак
Пішчала — памешчык, а не архітэктар?
рэдагавацьВось тут напісана, што «пабудаваў яго памешчык Пішчала па праекце М. Чахоўскага», так што зьвесткі ў артыкуле пра тое, што Пішчала быў архітэктарам і па ягоным праекце пабудаваны замак, могуць быць недакладнымі. --Red_Winged_Duck 13:26, 1 красавіка 2009 (UTC)
- Архітэктар Пішчала — гэта, пэўна, з кнігі Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X. С. 230, аднак у іншай, больш новай, кнізе Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8 С. 115. (дарэчы, пад рэд. таго ж Шыбекі) Пішчала ўжо значыцца абшарнікам, а архітэктарам — Чахоўскі.
- Хаця стаяначка... у кнізе Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2002. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3. С. 587 Пішчала зноў значыцца архітэктарам... вось такая тут нявызначанасьць. --Казімер Ляхновіч 18:37, 1 красавіка 2009 (UTC)