Абмеркаваньне:Пчолы
Апошні каментар: 21 траўня 2011, ад удзельніка Zedlik у тэме Назва артыкулу
Назва артыкулу
рэдагавацьА чаму не «Пчала»? --Taravyvan Adijene 06:32, 28 лістапада 2010 (EET)
- Я ўчора доўга вывучаў гэтую тэму і пакуль зразумеў, што «пчала» — гэта іншае. То бок існуе надсямейства пад назвай пчолы (або пчала, Apoidea), куды ўваходзяць усе сямействы пчолаў. Разам з тым у ангельскай мовы слова Bee адпавядае лацінскай назьве Apiformes, якая апісвае ня ўсе сямействы, што ўваходзяць у Apoidea, а толькі пэўныя зь іх. Іншымі словамі, «нашая» назва «пчала» ня тоесная ангельскай bee, бо шырэйшая за яе: існуюць сямействы, якія ўваходзяць у Apoidea («наша» пчала), але пры гэтым не належаць да Apiformes (ангельская bee). Іншага спасабу разьвязаць праблему я не пакуль знайшоў і назваў артыкул лацінскай назвай, але калі ёсьць прапановы, якім чынам можна стварыць аналяг для en:bee, то буду ўдзячны. —zedlik 20:23, 28 лістапада 2010 (EET)
- Не разумею, пры чым тут ангельскае bee. У чым праблема назваць артыкул Пчолы? Тым больш, ты занадта зацыкліваешся на ангельскай натацыі. Чаму трэба сынхранізаваць згодна іх традыцыям? Wizardist г +у 10:58, 3 лютага 2011 (EET)
- Тут справа ў біялягічнай клясыфікацыі, а не ангельскай натацыі. Трэба шукаць слушны пераклад Apiformes. --EugeneZelenko 16:46, 3 лютага 2011 (EET)
- Apiformes уваходзяць у Apoidea. І тое, і іншае па-нашаму нібыта пчолы, але ня ўсе Apoidea зьяўляюцца Apiformes. Назва ў нас пакуль адна, таму лацінская назва для аднаго з артыкулаў застанецца. Можна пакінуць як ёсьць, можна Apiformes пераназваць у Пчолаў, а Пчолаў — у Apoidea. —zedlik 17:26, 3 лютага 2011 (EET)
- Калі не памыляюся formes — падобныя. Але лепей паглядзець у кнігах па біялёгіі. --EugeneZelenko 17:37, 3 лютага 2011 (EET)
- Не разумею, пры чым тут ангельскае bee. У чым праблема назваць артыкул Пчолы? Тым больш, ты занадта зацыкліваешся на ангельскай натацыі. Чаму трэба сынхранізаваць згодна іх традыцыям? Wizardist г +у 10:58, 3 лютага 2011 (EET)
Крыху прагледзіў матэрыял па гэтай тэме й вось маё меркаваньне: Apiformes — гэта й ёсьць пчолы, а Apoidea нешта іншае. Справа ў тым, што пясковыя восы з-за пэўных асаблівасьцяў, у прыватнасьці, з-за пераходу на кармленьне лічынак пыльцой і нэктарам, пачалі лічыцца парафілійнай групай, то бок блізкай да пчолаў. Таму й была створана надсямейства Apoidea, якое зараз аб’ядноўвае пясковых восаў і пчолаў. Таму Apoidea — гэта штосьці накшталт пчолападобныя, але мяне бянтэжыць тое, што, як слушна заўважыў сп. EugeneZelenko, менавіта Apiformes, а не Apoidea, перакладаецца як пчолападобныя. --Dymitr 13:04, 8 траўня 2011 (EEST)
- Можа тады перанясем гэта артыкул у пчолаў, а пчолаў — у Apoidea? Напэўна, будзе менш блытаніны. —zedlik 23:05, 21 траўня 2011 (EEST)