Абмеркаваньне:Прэзьбітэрыюм
Прэзьбiтэр
рэдагавацьПанове, паводле правiлаў беларускае мовы, мае быць прэзьбiтэры або прэзьбiтэрыюм, як яго называюць у касьцёле. Таксама думаў пра варыянт "прэзьбiтэр" (па аналёгii з "камэнтар" [1], "плянэтар" [2], але прэзьбiтэр - гэта чалавек - хрысьцiянскi лiдэр кшталту эпiскапа). --The-verver (гутаркі) 21:35, 16 траўня 2012 (FET)
- Падтрымліваю «прэзьбітэрыюм»; у сеціве ёсьць дзе-якое ўжываньне [3] + на тое ўскосна ўказвае зноска ў БКП: «шэраг лацінізмаў захаваў арыгінальную форму – з характэрнымі фіналямі: акварыюм, архіварыюс, віварыюм, гербарыюм, дэндрарыюм, лекторыюм, натарыюс, патрыцыюс, прэзыдыюм; іншыя асвоіліся ў форме жаночага роду: прафілякторыя, санаторыя, сэмінарыя». --Jauhienij (гутаркі) 22:39, 16 траўня 2012 (FET)
- Дарэчы, ў летувіскай - Presbiterija. --The-verver (гутаркі) 21:35, 17 траўня 2012 (FET)
- Зрабіў перанос, але, чамусьці, не дало дадаць прычыну пераноса) --The-verver (гутаркі) 15:45, 19 траўня 2012 (FET)
- Дарэчы, ў летувіскай - Presbiterija. --The-verver (гутаркі) 21:35, 17 траўня 2012 (FET)