Абмеркаваньне:Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году

Апошні каментар: 25 сьнежня 2010, ад удзельніка Taravyvan Adijene у тэме Сьцяг ў шаблёне

Рэцэнзія

рэдагаваць

Магу памыляцца, але здаецца ў газэце «Свабода» пасьля выбараў былі надрукаваныя галасы ледзь не па кожнай акрузе. Калі хто мае магчымасьць пашукаць гэтую газэту — было б цікава. --Red_Winged_Duck 13:58, 20 лютага 2010 (UTC)

Спадарства, калі ласка, ў каго ёсьць ў каго інфармацыя, дайце калі ласка! Гэта ж адзіныя дэмакратычныя выбары, ні да гэтага, ні пасьля такого ня было! Гэта адзіныя выбары, якія даюць магчымасьць зразумець электаральную геаграфію Беларусі! --Vasyl` Babych 15:18, 24 лютага 2010 (UTC)
Знойдзена! Праз некалькі дзён будуць і мапы! Гурра!!!   --Vasyl` Babych 23:54, 28 лютага 2010 (UTC)
Вялікі дзякуй за спасылку [1], вельмі цікавыя мапы. Месцамі даволі нечакана, хоць пэўная тэндэнцыя прасочваецца (Магілёўшчына як галоўны «аплот»). --Казімер Ляхновіч 17:53, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Цікавая мапа, дзякуй! —zedlik 01:36, 5 сакавіка 2010 (UTC)
Знайсьці вынікі гэтых выбараў — гэта была мая мара.   Яшчэ будуць мапы па кожнаму кандыдатату.   --Vasyl` Babych 10:03, 5 сакавіка 2010 (UTC)
Дзякуй, справа вельмі карысная. Будзьма чакаць :) --Казімер Ляхновіч 12:02, 5 сакавіка 2010 (UTC)
Ну вось, зрабіў для першых 4-ох... --Vasyl` Babych 01:11, 11 сакавіка 2010 (UTC)
Дужа добра, дзякуй! Адзінае, можа варта зрабіць большы разнос адценьняў? — бо ў выпадку таго ж Шушкевіча даволі цяжка прасачыць сытуацыю па местах. --Казімер Ляхновіч 12:49, 11 сакавіка 2010 (UTC)
Так, я гэта яшчэ ўчора зразумеў, але рашыў дарабіць «серыю». Я выкарыстоўваў наступны прынцып: напрыклад, кандыдат набраў 12% ў раёне — гэты раён на мапе «заліты» на 10%. Гэтая сыстэма добрая для пазначэньня вынікаў Лукашэнкі, але для іншых ня вельмі... Для Пазьняка і Шушкевіча, а магчма нават і для Кебіча, трэ будзе зрабіць не мапы «адсоткавай заліўкі», а агульную заліўку, але рознымі колерамі. З Шушкевічам праблема ў тым, што ён, па першае, мала атрымаў ( ), па другое, у яго няма такіх рэзкіх рэгіянальных адрозьненьняў як ў Пазьняка. Калі ў Пазняка найвышэйшая падтрымка ў г.зв. «віленскіх» раёнах. (тыя, што каля Вільні: поўнач Гарадзенскай, захад Віцебскай, паўночны захад Менскай), то ў Шушкевіча гэта другасны фактар, а галоўнае адрозьненьне — места-вёска. Нягледзячы на тое, што Беларусь нашмат меней Ўкраіны па плошчы, рэгіянальныя адрозьненьі і ў вас вельмі істотныя. Ў мяне такое пытаньне: на століншчыне (Берасьцейская вобласьць) Пазьняк атрымаў 31,8%, ў цэлым па вобласьці — 11,7%. Ці няма ідэяў, чым гэта абумоўлена? Я было падумаў, што гэта ўкраінцы так за Пазьняка прагаласавалі ( ), але гэта не адпавядае рэчаіснасьці: ў нашмат болей украінскіх раёнах (Кобрынскі, Маларыцкі) ўпэўнена перамог Лукашэнка, а Пазьняк атрымаў 4,1% і 6,8% адпаведна.--Vasyl` Babych
Зрабіў мапу па Шушкевічу. --Vasyl` Babych 16:07, 11 сакавіка 2010 (UTC)
Як на маю думку, выглядае значна лепей ;) Што да Столінскага раёну, то калі я казаў пра нечаканасьці, то меў на ўвазе ў т.л. і яго :) Дарэчы, зараз трохі падумаў і прыйшоў да дзьвюх магчымых прычынаў такой вялікай падтрымкі пана Пазьняка: па-першае, на Століншчыне даволі шмат пратэстантаў (дзейнічае 19 малітоўных дамоў, 44% агульнай ад колькасьці парафіяў, 1 500 вернікаў у в. Альшаны [2]) — здаецца, гэта ўвогуле найбольш «пратэстанцкі» рэгіён краіны. Па-другое, тамака захавалася вельмі шмат былых уніяцкіх драўляных цэркваў са сваім адметным архітэктурным абліччам [3], [4], [5], [6], [7], [8], [9], гэта адзіны рэгіён, дзе нават свае новыя храмы РПЦ Масквы вымушана будаваць не ў стандартным маскоўска-мураўёўскім стылі, а збольшага з улікам мясцовых архітэктурных традыцыяў (што праўда, атрымліваецца ў яе кепка). Карацей, рэгіён вельмі цікавы і самабытны, цяпер паглядзеў на яго зусім іншымі вачыма. --Казімер Ляхновіч 17:04, 11 сакавіка 2010 (UTC)
Цікава. А яшчэ больш цікава, што Пазьняк — каталік.   Дарэчы, запампаваў новую мапу па Пазьняку. --Vasyl` Babych 22:22, 11 сакавіка 2010 (UTC)
У сучаснай Беларусі пратэстанты з каталікамі маюць даволі прыязныя дачыненьні (чаго аднак ня скажаш пра РПЦ Масквы — тая варагуе і зь першымі і з другімі), таму насамрэч нейкая лёгіка тут ёсьць :) Хоць па-праўдзе я таксама не зусім веру ў такое, але іншых тлумачэньняў пакуль не знайшоў). Што да мапы па Пазьняку, то яна таксама выглядае значна больш чытэльнай, дзякуй! Дарэчы, невялічкая заўвага: у беларуская словы больш/болей і менш/меней патрабуюць прыназоўнік «за», то бок лепей «менш за 5%» («меней» ужываецца значна радзей, прыкладам клясычны слоўнік Байкова-Некрашэвіча яго ўвогуле не дае [10]). --Казімер Ляхновіч 22:37, 11 сакавіка 2010 (UTC)
Перапрошваю за ўкраінізмы. Хоць па-ўкраінску таксама магчыма (але не абавязкова) пісаць «за». Наконт пратэстантаў, каталікаў ды РПЦ я Вам веру, бо ў нас таксама.   Царква і палітыка гэта часта адно і тое ж (ня ў пляне веры, а як грамадзкая зьява...).--Vasyl` Babych 23:56, 11 сакавіка 2010 (UTC)
Так, у беларускай прыназоўнік «за» абавязковы (нават, здаецца, у наркамаўцы). Яшчэ раз дзякуй за паразуменьне і выдатныя мапы! :) --Казімер Ляхновіч 00:06, 12 сакавіка 2010 (UTC)
Мяне яшчэ таое пытаньне цікавіць: як я разумею, галасаваньне за Лукашэнку было пратэстным: шмат каму ўлада (Кебіч) не падабалася, а апазіцыя для такіх была «русафобскай» (?) Але каб атрымаць 44% Лукашэнка мусіў мець добрую трыбуну, каб пераканаць людзей прагаласаваць за сябе! Не зразумела, якім чынам ён стаў вядомым. Той факт, што ён быў дэпутатам, недастатковы. Ці ня маеце якіх ідэяў на гэты конт?
І яшчэ: якія можуць быць прычыны таго, што Лукашэнка ў Заводзкім раёне Менску атрымаў 33,7%, пры тым, што ў цэлым па месту — 26,5%. Ці мае гэты раён нейкія асаблівасьці ў параўнаньні зь іншымі раёнамі? Быў бы вельмі ўдзячны за меркаваньні. --Vasyl` Babych 00:46, 12 сакавіка 2010 (UTC)
Лукашэнка ўзначальваў антыкарупцыйную камісію ў беларускім парлямэнце і быў даволі скандальным палітыкам, таму ягонае імя часта зьяўлялася ў газэтах, на радыё і тэлевіі. Да таго ж, напярэдадні другога туру выбараў адбыліся першыя і адзіныя ў гісторыі Беларусі тэледэбаты. Увогуле, дэмакратыя і свабода прэсы ў нас тады насамрэч працавала. Што да Заводзкага раёну, то тут назва гаворыць сама за сябе =), у гэтым раёне найбольшая ў Менску канцэнтрацыя прамысловых прадпрыемстваў і адпаведна, іхных працаўнікоў — «пралетарыяту». --Казімер Ляхновіч 12:20, 12 сакавіка 2010 (UTC)

Сьцяг ў шаблёне

рэдагаваць

Як зьмяніць сьцяг ў шаблёне на бел-чырвона-белы? --Vasyl` Babych 16:43, 24 сьнежня 2010 (EET)Адказаць

Сапраўды, у дадзеным выпадку {{Сьцягафікацыя}} не пасуе. --Taravyvan Adijene 19:55, 24 сьнежня 2010 (EET)Адказаць
Зрабіла. --Vera.tetrix 21:52, 24 сьнежня 2010 (EET)Адказаць
Малайчына. --Taravyvan Adijene 23:51, 24 сьнежня 2010 (EET)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году».