Абмеркаваньне:Прудок

Апошні каментар: 22 кастрычніка 2019, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Прыметнік

Прыметнік

рэдагаваць

Маем цікавую сытуацыю з прыметнікам ад назвы Прудок. У літаратуры на расейскай мове бачым два варыянты: Прудокский і Прудковский. Пры гэтым незразумела адкуль узялася апошняя форма. Напрыклад апошні створаны сельсавет у 1973 годзе атрымаў менавіта назву Прудокский — Прудоцкі сельсавет (Каленкавіцкі раён) (АТУ БССР, с. 80). У СННП бачым, што ўсюды выкарыстоўваецца адзіны магчымы варыянт — Прудоцкі (Віцебская вобласьць, с. 313; Гомельская вобласьць, с. 139; Магілёўская вобласьць, с. 144, Менская вобласьць, с. 218). Таму я прапаную ўніфікаваць гэтую назву і ўсюды выкарыстоўваць адзін варыянт — Прудоцкі. --Ліцьвін (гутаркі) 14:15, 22 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Прудок».