Абмеркаваньне:Праграміст

Можа хто праверыць ці правільна пераклаў назвы праграмуемых сродкаў? -- yurtsevich 22:01, 26 красавіка 2008 (UTC)

Паправіў крыху. --zedlik 22:50, 26 красавіка 2008 (UTC)
Дзякуй за рэцэнзію. Мусіць сапраўды «сэрвер» — больш слушная назва, хаця асабіста мне падабаецца «паслугач», але каб не ўносіць блытаніну няхай будзе «сэрвер».
Наконт «праграмуемы» — усё ж лічу, што гэтае слова можна выкарыстоўваць. Хаця слоўнік НН і не ўтрымлівае яго, я ня бачу нічога кепскага, каб пашыраць лексыкаграфічны запас нашай мовы, яна ж жывая істота. «Праграмуемы» — той, які можа быць «запраграмаваны» (маецца ў слоўніку НН). Лічу, што гэта слова не супярэчыць моўным нормам. Як хто лічыць?
-- yurtsevich 09:36, 27 красавіка 2008 (UTC)
Супярэчыць. Напрыклад, вось: «У вадрозьненьні ад расейскай мовы, дзеяпрыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў: -уш- (-юш-), -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -ем-, -ім- не характэрныя для беларускай мовы.» [1]. Таксама трэба «сэрвэр», а ня «сэрвер», як і «вэрсія». --zedlik 12:44, 27 красавіка 2008 (UTC)
Да Cesco... Слоўнік НН — менавіта «забЕсьпячэньне». -- yurtsevich 09:36, 27 красавіка 2008 (UTC)
...таму што чацьвертая літара тут ня ў першым складзе перад націскам... --zedlik 12:44, 27 красавіка 2008 (UTC)
Я ня вельмі яшчэ добра арыентуюся ў саміх правілах, але ж слоўнік НН... -- yurtsevich 18:32, 27 красавіка 2008 (UTC)

Спадар Яўген, а чаму вы зацерлі мае зьмяненьні (вярнулі да папярэдняй вэрсіі), а ў камэнтары пазначылі "+ Commons". Такое ўражаньне, што проста не абнавілі зьмест старонкі?... Я ўзяў на сябе сьмеласьць ізноў вярнуць да майго папярэдняга варыянта. -- yurtsevich 18:32, 27 красавіка 2008 (UTC)

Нешта дзіўнае. Памятаю, што у дадатак да Commons толькі выправіў сэрвэр. Зьмест я рэдка рэдагую. --EugeneZelenko 14:01, 28 красавіка 2008 (UTC)
Не, калі ненарокам, нічога - бывае. Я проста хацеў пераканацца, што так. -- yurtsevich 14:09, 28 красавіка 2008 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Праграміст».