Абмеркаваньне:Петэр Парлер

А чаму ня Пэтэр? --Red_Winged_Duck 12:18, 11 сакавіка 2008 (UTC)

Увогуле, нямецкі зычны ў гэтым месцы не назавеш ні мяккім, ні цьвёрдым. Таму - суб'ектыўны выбар на карысьць больш натуральнага з двух варыянтаў. AntonBryl 12:55, 11 сакавіка 2008 (UTC)
Антон, на мой погляд суб'ектыўны мусіць быць Пэтэр:) і лічу што маю права выказацца, бо крыху знаёмы зь Нямеччынай і іх мовай. Думаю ў дадзеным выпадку трэ скіравацца на правіла, якое магчыма разумныя людзі прыдумалі да нас, для перакладу гэтага і увогуле заімежных імёнаў да нас. --Мікола Волкаў 14:17, 11 сакавіка 2008 (UTC)
Нямецкую я ў школе таксама вучыў, і хоць зайшоў недалёка, фантэтыку ўяўляю добра :) Што да беларускіх правілаў, то, калі зыходзіць з дэскрыпцыянісцкага падыходу, напісаньне "Петэр" сустрэнеш ня толькі ў "наркамаўскіх" крыніцах, але (поруч з "Пэтэр") і ў "Нашай Ніве", і на радыё Свабода. Поўная уніфікацыя правапісу праз "э" калі дзе і існуе то, як бачым, выключна дэ-юрэ. AntonBryl 14:53, 11 сакавіка 2008 (UTC)
Ну пагадзіся Антон, адна справа вучыць у школе іншая мець размоўную практыку. І з чыста маёй суб'ектыўнай пазыцыі (маючы паўгады жыцьця ў Нямеччыне) маю прэтэнзію што на беларускую мусіць перакладацца Пэтэр. Аднак сам я не прыхільнік арыентавацца на сваю суб'ектыўную пазыцыю, лепей ўсёткі на слоўнік ці правіла. --193.219.57.254 09:17, 12 сакавіка 2008 (UTC)
Пагаджуся. Па частцы жыцьця магу пахваліцца толькі частымі заездамі ў нямецкамоўныя рэгіёны, доўгімі перыядамі не бываў.
Калі арыентавацца на правіла, трэба вырашаць, ці прымаць нармалізацую Саўкі і інш. Бо калі не, то фармальных правілаў сучаснай "тарашкевіцы" не існуе, а калі так - то давядзецца быць аднымі зь вельмі нямногіх, хто гэтыя дэ-факта прымае - з фактычным ужыткам яны зьвязаныя слаба і больш адлюстроўваюць погляды аўтараў на тэму як мусіла б выглядаць беларуская мова, калі б ня тое-і-сёе. AntonBryl 09:52, 12 сакавіка 2008 (UTC)
Пры усёй павазе да аўтара і да самога сябе, мы ўсёткі не філёлягі:) Зрэшты пакуль не будзе пэўнага канкрэтнага абгрунтаваньня на зьмену на Пэтэр дуаю найлепшым варыянтам будзе уважаць аўтарскую пазыцыю. Мікола Волкаў

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Петэр Парлер»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Петэр Парлер».