Абмеркаваньне:Першамайская
Апошні каментар: 26 чэрвеня 2019, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Назва
Назва
рэдагавацьЯ раней ужо неаднаразова адзначаў, што ў ННПБ сустракаюцца памылкі. Ня ведаю адкуль у ННПБ зьявілася назва Первамайская, бо напрыклад у СННП вёска Дрысенскага раёну згадваецца як Першамайская, а ў Сеньненскім раёне чамусьці як пасёлак Першамайскі. У ГВБ 10-1 на старонцы 652 вёска Дрысенскага раёну таксама згадваецца як Першамайская (дарэчы, да 1964 году яна мела назву Бажкі — ННПБ, с. 148; Radzima.net; Дзвінская праўда). Ды і не існуе ў Беларусі населеных пунктаў з назвай Первамайская і хутчэй за ўсё ніколі і не існавала. Таму лепш за ўсё проста выдаліць гэтую старонку-неадназначнасьць. Таксама як варыянт можна зрабіць перанакіраваньне на старонку-неадназначнасьць Першамайская. --Ліцьвін (гутаркі) 23:42, 26 чэрвеня 2019 (MSK)