Абмеркаваньне:Паўстаньне 1863 году на Пружаншчыне

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Цікавы, на маю думку, артыкул па даволі вузкай і складанай тэматыцы — Пружаншчына ў паўстаньні 1863 року. Што варта было б дапрацаваць/дадаць дзеля вылучэньня ў абраныя? --Renessaince 10:54, 5 сьнежня 2011 (FET)

Датычнасьць Пружаншчыны

рэдагаваць

Энцыкляпэдычны артыкул патрабуе сьцісласьці і канкрэтнасьці. У гэтым жа артыкуле забагата агульнай інфармацыі пра паўстаньне ў Літве і на Гарадзеншчыне, якая зусім не павінна падавацца ў артыкуле пра паўстаньне на Пружаншчыне. Лічу, што ўсю інфармацыю, якая не датычыць асаблівасьцяў паўстаньня на Пружаншчыне і баявых дзеяньняў на яе тэрыторыі, трэба скараціць або перанесьці у артыкулы пра само паўстаньне на Літве ці на Гарадзеншчыне.

Мінімум, што трэба прыбраць з ГЭТАГА артыкулу:

Першыя аддзелы

рэдагаваць

Рагінскі праз Кобрынскі павет рушыў углыб Палесься, маючы намер узьняць на паўстаньне мясцовых сялянаў і шляхту. 25—26 лютага ягоны аддзел пацярпеў паразу пад Боркамі (цяпер у Ганцавіцкім раёне) ад царскага падразьдзяленьня пад камандаваньнем Альбертава. Канчаткова паўстанцы былі разьбітыя ў Слуцкім павеце, дзе іх урэшце здолелі дагнаць расейскія войскі. 3 сакавіка Раман Рагінскі трапіў у палон у маёнтку шляхціца Млынскага каля Турава[5].

Баявыя дзеі

рэдагаваць

Апошні бой аддзел Урублеўскага правёў 28 кастрычніка, пасьля чаго, уцякаючы ад карнікаў, перайшоў у Люблінскую губэрню. Ягоныя паўстанцы правялі на тэрыторыі Гарадзенскай губэрні 58 баёў з расейскімі войскамі[17].

Увосень арганізаваная ўзброеная барацьба на тэрыторыі беларускіх паветаў Гарадзенскай губэрні спынілася.

Стаўленьне насельніцтва

рэдагаваць

Тым ня менш, абмежаваная праграма паўстаньня і прыход да кіраўніцтва «белых» выключалі магчымасьць шырокага ўдзелу ў ім сялянства Беларусі і Літвы. Недавер у сялянаў выклікаў факт падтрымкі паўстаньня з боку мясцовых польскіх памешчыкаў, абмежаваная праграма яго кіраўнікоў, лёзунг аднаўленьня польскай дзяржавы. Да таго ж улады і праваслаўная Царква распаўсюджвалі ілжывыя чуткі, быццам польскія памешчыкі паўсталі супраць расейскага цара за тое, што ён вызваліў сялянаў з прыгону, і імкнуцца аднавіць прыгонны лад[20]. Актыўнасьць афіцыйнае прапаганды, дазвол часоваабавязаным сялянам выкупляць зямлю з 1 траўня вызначылі пазыцыю сялянства. Ужо ў першы летні месяц пачалося актыўнае стварэньне ўзброеных вясковых каравулаў, кожны зь якіх складаўся з 60—100 сялянаў на чале з унтэр-афіцэрам кадравых войскаў[21].

(Калі пра гэтыя асьпекты і пісаць, то выключна ў пружанскім кантэксьце і з адпаведнымі прыкладамі, чыі яно розьнілася або было анаоагічнае з сітуацыяй у іншых рэгіёнах.)

Здушэньне

рэдагаваць

У разгар паўстаньня віленскім генэрал-губэрнатарам стаў Міхаіл Мураўёў, атрымаўшы ад цара надзвычайныя паўнамоцтвы і рэгулярнае войска колькасьцю 318 рот жаўнераў (па розных падліках ад 90 да 145 тысячаў чалавек[1]), 48 кавалерыйскіх швадронаў і 18 казацкіх соцень[6] або 60 казацкіх соцень[1], ад 120[6] да 146[1] палявых гарматаў. 10 траўня ён падпісаў цыркуляр, паводле якога дазвалялася накладаць грашовую кантрыбуцыю на тых жыхароў Заходняга краю, што не паведамілі пра перамяшчэньні паўстанцаў[22]. /.../

Калі да ўраду дайшлі чуткі пра тое, што паўстанцы маюць намер распусьціць аддзелы на зіму, а ўвесну працягнуць паўстаньне, Мікалай Мураўёў выдаў загад праводзіць пільныя ператрусы ў насельніцтва з мэтай выяўленьня зброі. Для пошукаў Урублеўскага на загад віленскага генэрал-губэрнатара, які асабіста сачыў за карнымі апэрацыямі на Гарадзеншчыне, была створаная адмысловая група зь лясных аб’езьнікаў. /.../

Паводле афіцыйных зьвестак, на Беларусі і Летуве ў баёх загінулі 5934 паўстанцы, 1361 трапілі ў палон. 128 чалавек было пакарана сьмерцю, выслана на катаргу 853, адпраўлена ў Сыбір на пасяленьне 504 чалавекі і 825 чалавек выслана з пазбаўленьнем усіх правоў. 320 удзельнікаў паўстаньня былі адпраўлены шарагоўцамі ў войска, 767 — у арыштанцкія роты. Адміністрацыйным парадкам з краю было выслана 7836 чалавек. Агулам было выселена з краю 12 483 чалавекі[6]. Маёмасьць пакараных канфіскоўвалася, а высланых — сэквэстравалася.

Дакладна невядомая колькасьць сьвятароў, якія падтрымалі паўстаньне: гэтыя зьвесткі розьняцца ў розьных дасьледнікаў. Паводле дасьледаваньня В. М. Зайцава, у Гарадзенскай губэрні было пакарана 62 каталіцкія і 4 праваслаўныя сьвятары; дасьледніца С. М. Байкова называе 49 прадстаўнікоў духавенства, якія наўпрост або ўскосна дапамагалі паўстанцам[19].

Паўстанцкая ўлада

рэдагаваць

Разьдзел /Паўстанцкая ўлада/ наогул амаль не закранае мясцовых асаблівасьцяў. Пабудова тэксту мусіць быць такой: Пружанскі павет уваходзіў..., на чале яго стаяў..., вайсковымі дзеяньнямі на тэрыторыі павету кіравалі... і т. п.

Славутыя ўдзельнікі паўстаньня

рэдагаваць

Тут варта абмежавацца толькі тымі, хто нарадзіўся або жыў на Пружаншчыне (тагачаснай або сучаснай). Таму няма патрэбы пісаць тут пра Рамуальда Траўгута, Ф. Ажэшку (яны паходзілі з іншага павету і не жылі на Пружаншчыне). Выбачаюся, у сьпешцы забыў учора падпісацца. --Ihar Baranouski (гутаркі) 17:19, 14 ліпеня 2012 (FET)

Флярыян Ажэшка ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях на Пружаншчыне, так што гэтая інфармацыя рэлевантная. Разьдзел завецца «славутыя ўдзельнікі», а не «ўраджэнцы».
Астатняе закамэнтаваў у тых месцах, дзе гэта не руйнуе структуру тэксту. Магчыма, варта пачакаць таксама меркаваньняў іншых удзельнікаў. --Renessaince 09:11, 14 ліпеня 2012 (FET)
З выказанымі думкамі згодны.

Але... На маю думку, частку асобаў, што пералічаныя ў гэтым разьдзеле, славутымі нельга назваць — гэта самая звычайная шляхта. Я бы іх прапанаваў пернесьці хіба ў “Сьпіс удзельнікаў паўстаньня, пазбаўленых правоў стану, чые маёнткі падлягаюць канфіскацыі" (калі яны трапілі пад гэта). Большасьць зь іх сваю пэўную вядомасьць набылі ўласна праз удзел у гэтым паўстаньні. Інакш бы пра іх гісторыя мо і не ўзгадала. Або трэба пісаць коратка у чым іх славутасьць, як напрыклад, зроблена пра Аляксандра Акінчыца. Ці прыдумаць больш адпаведную назву разьдзела.--Ihar Baranouski (гутаркі) 17:19, 14 ліпеня 2012 (FET)

Правапіс

рэдагаваць

Што да правапісу ў артыкуле. Прыназоўнік "са" у беларускай мове ненатуральны і яго ўжываньне, асабліва ў клясычным правапісе, носіць МАРГІНАЛЬНЫ характар (таму большасьць я выправіў, але дзе-нідзе ўсё ж пакінуў). --Ihar Baranouski (гутаркі) 17:33, 14 ліпеня 2012 (FET)

Можна для гэтага крыніцу мовазнаўчую? — Wizardist г 23:26, 14 ліпеня 2012 (FET)
Чытайце ўважліва тэксты клясычным правапісам і публікацыі мовазнаўцаў на гэтую тэму або зьвярніцеся да Ю. Бушлякова (ці інш. мовазнаўцаў), які недзе пра гэта пісаў нават у адной з дыскусіяў у Вікіпэдыі.--Ihar Baranouski (гутаркі) 23:25, 21 ліпеня 2012 (FET)

Таксама ня думаю, што маеш рацыю з выпраўленьнем ў родным склоне прозьвішча “Улодака” на “Улодка”. На маю думку, гэта насьледаваньне польскамоўнай форме. Тут як і ў сітуацыі з прозьвішчам Сьвёнтак-Сьвёнтака. Аўтарытэтныя беларускамоўныя выданьні, дзе ёсьць моўная рэдактура (Радыё Свабода, Звязда, Наша Ніва, БелТА, Белсат, Народная Воля, газета Царква і інш.) ужываюць у родным склоне форму “С(ь)вёнтака”. На маю думку, тое ж мусіць быць і ў сітуацыі з Улодакам.--Ihar Baranouski (гутаркі) 17:33, 14 ліпеня 2012 (FET)

Адразу прыходзяць у галаву наступныя аналёгіі: «малаток — малатку», «Зьміцер — Зьмітра», «куток — кутку». Во, нават з падобным націскам: «скрутак — скрутку» ну і, вядома ж, калі мы пра «канчатак», дык «канчатку».
Акрамя таго, не магу пагадзіцца з вашым сьцьвярджэньнем пра тое, што «аўтарытэтныя выданьні» ўжываюць форму «Сьвёнтака». Радыё «Свабода»: Сьвёнтка (95) vs Сьвёнтака (32); «Наша Ніва»: Сьвёнтка (1320) vs Сьвёнтака (6) і Свёнтка (3360) vs Свёнтака (724); «Белсат»: Свёнтка (10) vs Свёнтака (2); «Звязда»: Свёнтка (2) vs Свёнтака (27). --Renessaince 01:05, 15 ліпеня 2012 (FET)
Уласнабеларускія словы, якія прыводзіш, для гэтага выпадку не падыходзяць. Гэта прозьвішча, да таго ж іншамоўнае і зь ім ёсьць складанасьці. Вось іншыя прыклады: Гашак - Гашака, Чапэк - Чапэка, Мэрдак - Мэрдака, а ня Гашка, Чапка, Мэрдка. На прыведзеных табою сайтах сайтах сапраўды ужываюць розныя напісаньні С(ь)вёнтака-С(ь)вёнтка, але ў апошні час прозьвішча кардынала ў родным склоне пачалі і там пісаць у форме "Сьвёнтака". да таго ж гэта пачалі рабіць выданьні НАВАТ афіцыйным правапісам (Звязда, БелТА і інш.). Ды і ў артыкулах Вікіпэдыі гэтак жа пішуць. --Ihar Baranouski (гутаркі) 23:25, 21 ліпеня 2012 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Паўстаньне 1863 году на Пружаншчыне».