Абмеркаваньне:Павал Гальшанскі

Апошні каментар: 12 гадоў таму, ад удзельніка Kazimier Lachnovič

Вольф падае: біскуп Луцкі з 1507; у 1512 удзельнічае ў Латэранскім саборы. Адкуль даты ў артыкуле? AntonBryl 03:25, 25 верасьня 2011 (EEST)Адказаць

Цяпершнія зьвесткі з артыкула В. Насевіча ў ЭВКЛ. Варта высьвятляць, хто мае рацыю. --Казімер Ляхновіч 11:24, 25 верасьня 2011 (EEST)Адказаць
Ага, паглядзеў. Тым болей парадаксальна, што крыніцу да артыкула Насевіч дае адну - таго самага Вольфа. Вольф, між тым, падае цэлы шэраг згадак Паўла як Луцкага біскупа ў ранейшыя за 1530 гады. Для згадкі пад 1519 у мяне быў доступ да зборніка дакументаў, на які Вольф спасылаецца (трэці том Архіва Сангушкаў, ён у нэце ёсць пасканаваны), і я перазверыў - усё правільна: пачынаецца дакумент словамі Paulus Dei gratia, episcopus Luceoriencis et dux Olschanensis, а датаваны ён millesimo quingentesimo decimo nono. У тым жа зборніку згадка і пад 1516. Ды што там - у тым жа самым артыкуле ў ЭВКЛ пададзеная старонка з Луцкіх дыяцэзіяльных статутаў таго ж 1519 г. з гербам Паўла ў біскупскай мітры! Карацей, нешта ў ЭВКЛ дзіўнае напісана... AntonBryl 17:36, 26 верасьня 2011 (EEST)Адказаць
Дзякуй за пераканаўчае тлумачэньне. На жаль, гэта ня першая выяўленая ў ЭВКЛ памылка, таму мяркую, варта выправіць зьвесткі ў артыкуле. Адзінае, калі гэта магчыма, падайце калі ласка поўную бібліяграфічную спасылку на працу Ю. Вольфа з пазначэньнем старонкі. --Казімер Ляхновіч 17:47, 26 верасьня 2011 (EEST)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Павал Гальшанскі».