Абмеркаваньне:Нью-Ёрская фондавая біржа
Апошні каментар: 19 студзеня 2019, ад удзельніка Ліцьвін
У прыкладзе да аднаго з правілаў (БКП10:33а) падаецца прыклад Нью-Ёрк — нью-ёрскі. Мяркую, што артыкул павінен быць перанесены ў Нью-ёрская фондавая біржа. --Dymitr 11:39, 19 студзеня 2019 (MSK)
- Цікавы момант, але ж трэба ўважліва паглядзець на гэтае правіла і прыклады да яго: «― к, калі ўтваральная аснова канчаецца на спалучэньне зычных: Весьнінк|а – весьнінскі, Вялейк|а – вялейскі, Гайнаўк|а – гайнаўскі, Дункерк – дункерскі, Kасаблянк|а – касаблянскі, Крупк|і – крупскі, Мар’іна Горк|а – мар’інагорскі, Нью-Ёрк – нью-ёрскі». Ці пішам мы «вялейскі раён» ці «крупскі раён»? Гэта прыклады ўтварэньня прыметнікаў для звычайных выпадках: вялейскі бамонд ці крупскія будні. А вось уласныя імёны трэба пісаць зь вялікай літары: Буда-Кашалёўскі раён, Нью-Ёрскі мэтрапалітэн, Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. --Ліцьвін (гутаркі) 15:41, 19 студзеня 2019 (MSK)