Абмеркаваньне:Мігель Сэрвантэс
Артыкул «Мігель Сэрвантэс» належыць да супольнага для ўсіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі сьпісу істотных артыкулаў. Вы можаце дапамагчы беларускай Вікіпэдыі ў паляпшэньні й давядзеньні яго да статусу абранага. |
Кішот ці Кіхот?
рэдагавацьЯ чытаў тлумачэньне пра вымаўленьне ў en:Don Quixote#Spelling and pronunciation. З іншага боку, google адшукаў толькі адзін Кішот ў і больш за 40 Кіхот ў. --EugeneZelenko 02:30, 04.05.2005 (UTC)
У арыгінале - Кішот.
рэдагавацьТэмат цiкавы. У арыгінале Сэрвантэса — дон Кішот (Don Quixote), у выдыньнях на сучаснай касьцільскай — Дон Кіхот (Don Quijote).
- Можа пісаць як гэта больш прынятае ў нас, дый і як ведае большасьць (мо мне ня трэба гаварыць за большасьць? :-) чытачоў, а ў артыкуле прысьвяціць сэкцыю вымаўленьню, як гэта зроблена ў en:Don Quixote? --EugeneZelenko 14:08, 04.05.2005 (UTC)
Калі ўжо бярэм за прыклад ангельскую, варта адзначыць, што ў ангельскіх перакладах пераважна ужываюць напісаньне Don Quixote.--Andrei 22:02, 04.05.2005 (UTC)
- Я меў на ўвазе выкарыстоўваць у назьве Кіхот (як болей распаўсюджаны ў беларускай мове), але ў артыкуле, прысьвечаным раману, растлумачыць пра два варыянты напісаньня і вымаўленьня, як гэта зроблена ў en:Don Quixote#Spelling and pronunciation. --EugeneZelenko 05:33, 05.05.2005 (UTC)