Абмеркаваньне:Мобінг

Апошні каментар: 7 траўня 2017, ад удзельніка Liashko у тэме «Траўля»

Па спасылцы, якую вы падаеце як крыніцу, даецца абсалютна іншы тэрмін — мобінг. Ці ёсьць у вас аўтарытэтныя крыніцы, якія пацьвярджалі б мэтазгоднасьць выкарыстаньня менавіта назвы траўля? --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:25, 28 сьнежня 2013 (FET)

«Траўля»

рэдагаваць

Беларускае «травіць» — ня тое ж, што расейскае. Ёсьць асобны артыкул Цкаваньне. Праз адсутнасьць паняцьця ў беларускай мове перанёс у «мобінг».

травіць1, траўлю, травіш, травіць; незакончанае трыванне, што. спецыяльны тэрмін Апрацоўваць паверхню чаго-н. кіслатой або іншымі хімічнымі рэчывамі. Травіць шкло. Травіць дошку. // Наносіць (узор, рысунак) пры дапамозе кіслаты або іншых хімічных рэчываў. Травіць узор на шкатулцы. травіць2, траўлю, травіш, травіць; незакончанае трыванне, што. Таптаць (лугі, палі), з'ядаць пасевы; рабіць патраву. [Павал] пад'ехаў да самага Тамаша і Юркі. Прыпыніў каня і нарабіў крыку: .. — Нашто авёс коньмі травіце? Чорны. А Уладзік пасвіў дзесь каровы, Травіў чужыя сенажаці; А дома з дзецьмі была маці. Колас. ••• Козамі сена травіць — траціць, пераводзіць дабро. травіць3, траўлю, травіш, травіць; незакончанае трыванне, што. спецыяльны тэрмін 1. Выпускаць, адпускаць патроху канат, снасць і пад., аслабляючы нацяжэнне. Травіць канат. 2. Выпускаць пару, газ, паветра, робячы меншы ціск. травіць4, траўлю, травіш, травіць; незакончанае трыванне, што. Засвойваць у працэсе стрававання, ператраўліваць.Тлумачальны слоўнік--Liashko (гутаркі) 17:49, 7 траўня 2017 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Мобінг».