Абмеркаваньне:Манчэстэр Юнайтэд
Назва
рэдагавацьУ слове «United» ва ўсіх слоўніках і чуецца пры вымаўленьні, што ў апошнім складзе стаіць яскравы гук [ı]: [ju:'naıtıd], напрыклад. Паводле пункту 67 Правапісу, «У астатніх выпадках, г. зн. на пачатку і ў сярэдзіне асновы, д, т, з, с [...] перад спрадвечным [гукам] і мовы-крыніцы не памякчаюцца, і пасьля іх пішацца ы: агностык, оптык, палітык, Атлянтыда». У выніку атрымліваем «Юнайтыд». Ня гледзячы на гэта ўсе СМІ ўжываюць выключна форму «Юнайтэд». Дзе засада? Калька з расейскай? —zedlik 10:12, 18 жніўня 2009 (UTC)
- Галоўнае ў [...]. БКП-2005, 67. У астатніх выпадках, г. зн. на пачатку і ў сярэдзіне асновы, д, т, з, с, у т. л. у словах з суфіксамі -ыд-, -ык- (чаргуецца з ыц , -ыч-; не атаесамляць з уласнабеларускім -ік-/-ык-), -ым-, ыт- перад спрадвечным і мовы-крыніцы не памякчаюцца, і пасьля іх пішацца ы. [ıd] — гэта ня суфікс, а канчатак. Таму гэтае правіла не распаўсюджваецца на «Юнайтэд». А чаму «Юнайтэд», магчыма тутака тое самае, што і з «-эр», не заўсёды вымаўленьне ў мове-крыніцы ўлічваецца (тлумачу: магчыма існуе нейкае выключэньне па-за вымаўленьнем, як і пры «-эр»). Ды і ня можа быць гэта калькай з расейскай. Хутчэй за ўсё гэта калька з ангельскай (не вымаўленьне, а напісаньне), бо ва ўсіх Вікіпэдыях е (э). --Ліцьвін 12:57, 18 жніўня 2009 (UTC)
- Што галоўнае? Вы бачыце азначаэньне «у т. л.» перад «суфіксамі»? Наконт канчатка. Вы ўмееце аснову выдзяляць? Скланяем: Юнайтэд, Юнайтэда, Юнайтэду, Юнайтэд, Юнайтэдам, Юнайтэдзе. Дзе аснова? Нават калі дапусьціць, што слова не скланяецца, канчатку «ыд» тут зусім ніяк не атрымліваецца. І пры чым тут усе Вікіпэдыі, ёсьць слова, ёсьць правіла. Іншыя мовы тут ні пры чым. —zedlik 17:55, 18 жніўня 2009 (UTC)
- Дык ня я ж першы пра кальку напісаў. --Ліцьвін 18:52, 18 жніўня 2009 (UTC)
- Маё меркаваньне пра кальку — гэта адзін з варыянтаў, калі гэты фэномэн не атрымаецца патлумачыць натуральным чынам. Бо ёсьць відавочнае (для мяне цяпер) супярэчаньне, мне проста цікава, як мусіць быць насамрэч, ці калі я памыляюся, то дзе. —zedlik 23:49, 18 жніўня 2009 (UTC)
- Ну я растлумачыў, як я бачу сытуацыю. Больш нічога прыдумаць не магу --Ліцьвін 23:59, 18 жніўня 2009 (UTC)