Абмеркаваньне:МХСС Маладыя дэмакраты

Прапаную перанесьці ў Маладыя Дэмакраты. —zedlik 23:55, 2 красавіка 2010 (UTC)

Нават лепш Маладыя дэмакраты. --Red_Winged_Duck 14:21, 3 красавіка 2010 (UTC)
Было б добра, але, у нас, у беларусаў, традыцыя ёсьць - усяго мець па два. Два Дня незалежнасьці, дзьве беларускія мовы, два БНФа і г.д. Дык вось, і "Маладых Дэмакратаў" у нас таксама два - гэтыя, МХСЗ МД, і проста МД, ад якіх яны адкалоліся ў 2009 годзе. Праўда перад гэтым яны зь імі зьядналіся ў 2001. Але гэта цёмная гісторыя. Такім чынам тое, другое МД - моладзевае крыло АГП. Таму там з часам такую старонку і створыць нехта.--Zmgr 20:02, 3 красавіка 2010 (UTC)
А ці можна падабраць такую назву, каб бяз «МХСЗ» у пачатку? Напрыклад, з удакладненьнем у дужках у канцы, скажам, (зьвяз), або што-небудзь падобным чынам, каб атрымалася чытэльная назва? —zedlik 22:18, 3 красавіка 2010 (UTC)
Зрабіце, як лепей, галоўнае зазначыць пра МХСЗ. Можна і ў дужках я мяркую.--Zmgr 18:53, 7 красавіка 2010 (UTC)
Добра, ці правільна я разумею, што другую арганізацыю «Маладых дэмакратаў» можна назваць «моладзевая структура АГП»? —zedlik 21:38, 7 красавіка 2010 (UTC)
Так, моладзевае крыло/арганізацыя/стуктура АГП. Назва проста "Маладыя Дэмакраты". --Zmgr 19:05, 12 красавіка 2010 (UTC)
Дзякуй, перанёс гэты артыкул у «Маладыя дэмакраты (моладзевы зьвяз)». Для структуры АГП застаецца назва «Маладыя дэмакраты (моладзевая структура АГП)» паводле Пагадненьня па назвах артыкулаў. —zedlik 00:09, 13 красавіка 2010 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «МХСС Маладыя дэмакраты»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «МХСС Маладыя дэмакраты».