Абмеркаваньне:Кыргыстан
не разумею, якія падставы для перайменаваньня Кыргыстану ў Кіргістан. Кыргыстан ужываецца ўжо даўно. Які сэнс мяняць. Калі ніхто не напіша абгрунтаваньня, я праз пару дзён вярну старонку пад КЫРГЫСТАН.--Siarhei Bohdan 15:29, 11 чэрвеня 2008 (UTC)
у НН і Архэ (а гэта, відаць, адзіныя хто хоць неяк сочыць за правапіснай практыкай тарашкевіцы) ўсё-ткі прынята пісаць Кыргыстан. І пісаць гэтак - апраўдана. Бо з кыргызамі беларусы справы асабліва ня мелі і традыцыйнай назвы для іх у нас няма (у адрозьненьне скажам ад "немцаў" ці "вугорцаў"). Таму была ўзятая саманазва краіны і адпаведна фанэтычным законам белмовы перададзеная як Кыргыстан.
У наркамаўскай традыцыі застаецца арыентацыя на расейскую мову, і пішацца Кіргізія. Гэта таксама апраўдана, нічога супраць ня маю.
Але нашто раптам ствараць гэты гібрыд наркамаўкі з тарашкевіцай і пісаць "Кіргістан". Бяруцца дзьве розныя традыцыі (арыентаваная на саманазву і арыентаваная на расейскую традыцыі) і абсалютна беспадстаўна зьмешваюцца.Выглядае гэта як даволі дзіўная спроба спадабацца і нашым, і вашым, ад якой урэшце ніхто ня будзе задаволены, але хаосу паболее.
Я хацеў бы пачуць абгрунтаваньне таксама ад спадара Cesco, які стварыў старонку "Кіргістан". Калі абгрунтаваньня для гэтага новатвора няма, дык трэба вярнуцца ці да Кыргыстана (адпаведнага тарашкевіцы), ці да Кіргізіі (адпаведнай сталінска-наркамаўскай традыцыі). Бо толькі гэтыя два варыянты маюць сэнс.
Я напісаў гэтыя свае аргумэнты і сваю просьбу аб тлумачэньнях на старонцы гутарак сп. Cesco і чакаў яго адказу перш, чым вярнуць старонку пад "Кыргыстан" некалькі дзён. Рэакцыі ад яго не пасьледавала. Таму я вяртаю гэтую старонку на старое месца сам.--Siarhei Bohdan 19:22, 14 чэрвеня 2008 (UTC)
Назва
рэдагавацьНазва сапраўды правільная? Я сам не ведаю беларускую мову Incall (гутаркі) 11:55, 17 студзеня 2024 (+03)