Абмеркаваньне:Куфаль
Слоўнік НН дае толькі значэньне Куфаль, Беларуска-расейскі безэквівалентнай лексікі — куфель і кухаль, Булыка — тое самае [1], кухаль — Байкоў-Некрашэвіч [2]. Што будзем рабіць? Я б прапанаваў перанесьці артыкул у Куфаль паводле слоўніка НН, а Куфель і Кухаль падаць як альтэрнатыўныя варыянты. —zedlik 01:02, 29 сьнежня 2009 (UTC)
- Дзякуй што заўважыў. Дарэчы, гэтае слова падаецца ў БКП-2005 як куфаль і кухаль, але з улікам слоўніка НН таксама мяркую, што варта перанесьці артыкул у Куфаль + з улікам БКП варыянт куфель, напэўна, пазначаць ня варта. --Казімер Ляхновіч 01:49, 29 сьнежня 2009 (UTC)
- Вока рэзала :) Дарэчы, у правапісе я і забыўся паглядзець, так. Пашукаў зараз на сайтах Свабоды і НН — варыянту «Куфель» нідзе няма. Таму я ня супраць яго не пазначаць, проста перанакіраваньне зрабіць, бо тут не разьдзеліш правапіс і лексыку: у мяне ёсьць падазрэньні наконт прыналежнасьці варыянту «куфель» да наркамаўкі, але пакуль пацьвердзіць гэта нічым не магу. —zedlik 02:07, 29 сьнежня 2009 (UTC)
- Цяпер таксама схіляюся да таго, што «куфель» — гэта наркамаўскі варыянт, але перанакіраваньне пакінуць сапраўды варта. --Казімер Ляхновіч 02:28, 29 сьнежня 2009 (UTC)
- Вока рэзала :) Дарэчы, у правапісе я і забыўся паглядзець, так. Пашукаў зараз на сайтах Свабоды і НН — варыянту «Куфель» нідзе няма. Таму я ня супраць яго не пазначаць, проста перанакіраваньне зрабіць, бо тут не разьдзеліш правапіс і лексыку: у мяне ёсьць падазрэньні наконт прыналежнасьці варыянту «куфель» да наркамаўкі, але пакуль пацьвердзіць гэта нічым не магу. —zedlik 02:07, 29 сьнежня 2009 (UTC)
Ці на здымку куфаль, ці можа шклянка для піва (покаль)? Ці ў беларускае мове ёсьць адрозьненьне гэтых прадметаў? Па польску (толькі афіцыяльна, не звычайна), куфаль мае вуха. Bocianski 20:31, 29 сьнежня 2009 (UTC)
- Дакладна ня ведаю, але вось што пішуць на гэты конт: Для расейскага бокала (для віна) у нас ёсць адпаведнік келіх. А для пивной кружки («бокал пива») ёсць кухаль (куфель) — кухаль піва. [3]. Дарэчы, «покаля» у беларускай няма — адпаведна, на выяве альбо келіх піва, альбо куфаль піва :) Калі больш ніхто ня выкажацца, то каб пазьбегнуць магчымай памылкі прапаную замест цяперашняй паставіць якую выяву «з вухам» — каб ужо дакладна =) --Казімер Ляхновіч 21:17, 29 сьнежня 2009 (UTC)
- У беларускай няма «покалю», і, здаецца, любая шклянка для піва называецца куфлем, незалежна ад наяўнасьці вуха. У мяне ёсьць думка, што наяўнасьць і адсутнасьць вуха ідзе ў старажытнасьць, калі ўсе піўныя кубкі былі з «вушамі». Цяпер іх робяць і без вушэй, але слова засталося, тое самае, як напрыклад зь плястыкавай шклянкай (плястыкувкай) — яна ня з шкла, але цяпер таксама ўжываюць выраз «плястыкавы кубак». Цікава было б гэта высьветліць, бо ў мяне, апроч як здагадак, нічога няма. Але ў выпадку з вухам, як тады называць пасудзіну, якая цяпер на старонцы? :) —zedlik 04:19, 31 сьнежня 2009 (UTC)
- Пасудзіну можна назваць «піўным келіхам», напрыклад =) --Казімер Ляхновіч 14:31, 7 студзеня 2010 (UTC)
- Ага, някепска :) А як гэтае «вуха» апісаць на старонцы? Бо ў мяне пакуль ідэяў няма. Келіх з ручкай? :D Ці проста выяву замяніць і ўсё? —zedlik 15:04, 7 студзеня 2010 (UTC)
- Нее), «келіх з вухам» гучыць круцей за «келіх з ручкай» =) А калі сур'ёзна, то можна напісаць штосьці накшталт — піўная конаўка або келіх для піва. Дарэчы, неяк мы slounik.org праігнаравалі, а дарма :) Беларуска-расейскі (Булыка): куфель (кухаль) — пивная кружка; Беларуска-расейскі безэквівалентнай лексікі: куфель (кухаль) куфель, -фля і кухаль, -хля, м. Бокал для пива; Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч): кухаль м. — большой стакан, кружка для пива; Расейска-беларускі (Некрашэвіч-Байкоў): бокал — келіх, кухаль. І штосьці я не ўяўляю сабе «вуха» на «большом стакане» або на тым жа «бокале») --Казімер Ляхновіч 15:52, 7 студзеня 2010 (UTC)
- Ну вось у мяне першапачаткова такая думка і была :) Вызначэньне — піўная конаўка або келіх для піва як на мой густ добрае, толькі я б прапанаваў пераставіць словы да выгляду — келіх для піва або піўная конаўка, бо конаўка мае крыху спэцыфічнае значэньне [4], [5], і не выкарыстоўвацца цяпер, замест яе толькі шклянкі-келіхі. —zedlik 16:37, 7 студзеня 2010 (UTC)
- А так, рацыя. Дарэчы, можа лепей замест конаўкі — кубак? Прыкладам, узгадваецца фэст «Кубак піва» [6] --Казімер Ляхновіч 17:24, 7 студзеня 2010 (UTC)
- Супэр! Кубак, на маю думку, пасуе сюды пасуе вельмі добра. Файна, што высьветлілі, можна зьмяняць :) —zedlik 17:45, 7 студзеня 2010 (UTC)
- Зроблена. Дадаў яшчэ выяву з вушатымі куфлямі, каб было зразумела, што гэта ня толькі pokal =) --Казімер Ляхновіч 18:28, 7 студзеня 2010 (UTC)
- Файна атрымалася! Дзякуй! :) —zedlik 18:33, 7 студзеня 2010 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Куфаль»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Куфаль.