Абмеркаваньне:Крыніца (газэта)

Апошні каментар: 13 гадоў таму, ад удзельніка Taravyvan Adijene у тэме Аб’яднаньне зь Беларуская крыніца

Аб’яднаньне зь Беларуская крыніца рэдагаваць

Гэта тое сама, што Беларуская крыніца. Трэба злучыць у адно. 86.57.255.94 15:25, 29 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць

На маю думку гэта дзьве розныя газэты. І ў артыкуле пра гэта пададзена... Розныя газэты выдаваліся ў розныя пэрыяды. --Ruslan Raviaka 15:37, 29 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць
Артыкулы паведамляюць, што гэта розныя назвы адной газеты. Трэба або гэта прыбраць, або яшчэ што. Пакуль няясна, на які артыкул ставіць interwiki з be.wp. 86.57.255.94 16:09, 29 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць
Розныя назвы газэты! Адна выдавалася кірыліцай, другая - лацініцай! У артыкулах ёсьць спасылкі... Інакш давядзецца зводзіць у дано шмат заходнебелларускіх газэт, якія зачыняліся польскімі ўладамі і амаль адразу выходзілі пад новаю назваю Наш Сьцяг, Вольны Сьцяг, «Падняты сьцяг», «Сьцяг», «Сьцяг Народа», «Сьцяг Волі», «Воля Народа».... Да таго ж магчыма артыкулы будуць пашыраныя. Можа як кампраміс зрабіць нейкую абьяднаную назву і зьмясьцць тамака спасылкі на асноўныя артыкулы?--Ruslan Raviaka 16:25, 29 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць
Атрымоўваецца, што газэта называлася «Крыніца», пасьля «Беларуская крыніца», пасьля ізноў «Крыніца». Тое, што адна выходзіла лацінкай, другая — кірыліцай, не павінна абавязкова азначаць, што «Наша Ніва», напрыклад, якая выдавалася лацінкай, і тая, што выдавалася кірыліцай-тарашкевіцай — гэта розныя газэты.
Прапаную зрабіць так: у гэтым артыкуле (Крыніца (газэта)) робім разьдзел пра «Беларускую крыніцу» як адзін з этапаў існаваньня. А са старонкі Беларуская крыніца робім перанакіраваньне на гэтую сэкцыю. --Taravyvan Adijene 16:35, 29 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць
А можа лепей, у асноўным артыкуле падаць кароткую інфармацыю пра Беларускую крыніцу і дасылку на асноўны артыкул? Дасьць Бог будзе пашырацца. Некаторыя аўтары магчыма друкаваліся толькі ў газэце з адной назваю?--Ruslan Raviaka 17:09, 29 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць
Можа й так. Аднак жа артыкул Крыніца па лёгіцы мусіць быць большы за Беларуская крыніца, бо ўлучае большы пэрыяд. --Taravyvan Adijene 22:20, 29 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Крыніца (газэта)».