Абмеркаваньне:Гусарыя

(Перанакіравана з «Абмеркаваньне:Крылатыя гусары»)


Працую над артыкулам у сваім чарнавіку Удзельнік:Mr. Sрock/Чарнавік.--Mr. Spock (гутаркі) 00:02, 1 красавіка 2013 (FET) Перанесена пасьля працы пад асноўную назву.--Mr. Sрock (гутаркі) 18:06, 29 красавіка 2013 (FET)

Назва артыкула рэдагаваць

Перанесена са старонкі Гутаркі ўдзельніка:Wizardist#Гусарыя

Добры вечар! Заклікаю прыядноўвацца да распачатага галасаваньня па новым абраным артыкуле Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Гусарыя. З павагай. --Mr. Sрock (гутаркі) 22:00, 1 траўня 2013 (FET)

Растлумачце мне пакуль, калі ласка, якая назва артыкула лічыцца прыярэтэтнай: Гусарыя ці Крылатыя гусары? — Wizardist г 23:09, 1 траўня 2013 (FET)
Гусарыя, безумоўна. Чаму,пісаў Вам вышэй у размовах. --Mr. Sрock (гутаркі) 23:13, 1 траўня 2013 (FET)
Можаце калі ласка працытаваць зь першай крыніцы тое, дзе гэта тлумачыцца? Можна вось сюды: http://etherpad.wikimedia.org/ або скан/здымак зрабіць. — Wizardist г 23:19, 1 траўня 2013 (FET)

Не ведаю, што Вам адказаць. Прачытаўшы безьліч матэрыялаў па тэме са стварэньнем артыкула ў мяне ўжо не заставалася сумневаў наконт ягонай асноўнай назвы. Зноскі на назвы, дарэчы, стаяць у самым пачатку артыкула (такія самыя як і Ру-Вікі, тут я нічога ня зьмяняў). У артыкуле амаль паўсюль вядзецца гаворка пра гусарыю, іменна так. Фармальнае пытаньне з простай разьвязкай: сэмантыка назвы «крылаты» — той, хто мае крылы. Ці ўсе гусары мелі крылы? — не, далёка не гусарыя#крылы (лепш прачытаць увесь артыкул, для цэльнага ўспрыманьня), графіка:

 ,  ,  ,  ,  ,  + выявы+vivathusaria.pl.

У польскіх крыніцах (бліжэйшых да першакрыніц) амаль выключна сустракаў гусарыя pl:husaria. Можаце паглядзець абзорны артыкул тут. Безумоўна крылатые гусары — папулярны і вядомы тэрмін, сустраканы ў аўтарэтэтных крыніцах кшталту ЭВКЛ, але паўтараюся яшчэ раз, у артыкуле апісаны ня толькі крылатыя гусары — гусарыя#склад і шыхт харугвы — авангард гусарскага шыхту, багатыя і вопытныя шляхцічы-таварышы, але і перадгісторыя стварэньня роду войска (назва па тыпу: кавалерыя, артылерыя і г.д.), усе спадарожныя і зьвязаныя з родам войскаў акалічнасьці, артыкул мае куды большы ахоп, чым простае апісаньне вершнікаў з крыламі. --Mr. Sрock (гутаркі) 00:10, 2 траўня 2013 (FET)

Усё, пытаньне зьнятае, дзякуй. Перанясу гэтае абмеркаваньне на старонку абмеркаваньня артыкула, дзе яму па праўдзе месца. — Wizardist г 00:21, 2 траўня 2013 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Гусарыя».