Абмеркаваньне:Крыжавік
Апошні каментар: 24 лістапада 2010, ад удзельніка Zedlik у тэме Бясшкоднасьць для чалавека
Бясшкоднасьць для чалавека
рэдагавацьМне здаецца, што супярэчаньня ў сказах пра ўзьдзеяньне на чалавека няма, проста з аднаго боку апісаная рэакцыя зь біялягічнага боку, а зь іншага — з пункту гледжаньня чалавечага ўспрыманьня. Што я прачытаў на цяпер, то гэта тое, што чалавечую скуру павуку пракусіць складана, але ў шэрагу выпадкаў гэта можа ў яго атрымацца (напрыклад, у месцах, дзе скура тонкая). І калі атрута трапіць пад скуру, пачнецца раздражненьне, выкліканае ўзьдзеяньнем на эрытрацыты. Разам з тым такое пачырваненьне ня можа выклікаць ніякіх цяжкасьцяў для чалавека, таму, відаць, яго і завуць абсалютна бясшкодным. Відаць, трэба неяк перарабіць гэтыя фармулёўкі ў артыкуле. —zedlik 17:21, 22 лістапада 2010 (EET)
- Зараз павінна быць лепей. Да таго я яшчэ выдаліў тэкст, у якім мала хто зразумее хоць слова. Спадзяюся, ад гэтага разьдзел значна горай ня стане. --Taravyvan Adijene 22:05, 23 лістапада 2010 (EET)
- Згодны, цяпер усё выдатна, дзякуй! :) —zedlik 05:44, 24 лістапада 2010 (EET)