Абмеркаваньне:Краски
Краскі vs. Краски
рэдагавацьНя бачу вялікага сэнсу ў тым, каб артыкул меў расейскамоўную назву, бо ў беларускамоўнай прэсе гурт традыцыйна завецца «Краскі». Тым больш, што слова гэта цалкам беларускае, хаця і мае крыху адрозны сэнс ад расейскага. Прапаную пераназваць (перанесьці) артыкул як «Краскі», тым больш, што гурт беларускі. --Red_Winged_Duck 09:19, 15.11.2005 (UTC)
- Афіцыйныя назвы гуртоў зьмяняць ня трэба! А калі з'явіцца артыкул, напрыклад, пра The Beatles - проста пісаць Бітлз? --Slaver 09:24, 15.11.2005 (UTC)
- Дапусьцім, але па-нямецку яны сябе пішуць Kraski [1], а на складанцы Viza_Незалежнай_Рэспублікі_Мроя яны пазначаныя як «Краскі». Напішыце ім ліст з пытаньнем, як іх назву слушна пісаць па-беларуску. --Red_Winged_Duck 09:39, 15.11.2005 (UTC)
- Паглядзі на колькасьць памылак на вокладцы складанкі Viza_Незалежнай_Рэспублікі_Мроя! Таму яе, як эталён, нельга разглядаць. Для немцаў яны кірыліцай ніяк не напішуць - таму таксама варыянт адпадае. Тыя дыскі, якія былі прэзэнтаваныя ў Беларусі, на вокладцы мелі назву «Краски». Зразумела, што ўсе песьні там па-расейску, таму сэнсу няма перакладаць назву. Тое самае: напрыклад, расейскі гурт Аквариум мы ня будзем пісаць у ВікіПэдыі Акварыюм! Ці не? --Slaver 09:57, 15.11.2005 (UTC)
- Аквариум - расейскі гурт, Краскі - беларускі. Ёсьць розьніца? --Red_Winged_Duck 10:30, 15.11.2005 (UTC)
- Мне здаецца, што лепей быць пасьлядоўнымі — калі дагэтуль артыкулы пра гурты і альбомы называліся ўласнымі назвамі (N.R.M., Try čarapachi, Neuro Dubel, Охотник и Сайгак і г.д.), то і ў гэтым выпадку трэба выкарыстоўваць уласную назву (Краски). --EugeneZelenko 15:03, 15.11.2005 (UTC)
- А я пра што :) Тым больш, што адказ ад гурту атрыманы, як Red_Winged_Duck жадаў :) --Slaver 15:13, 15.11.2005 (UTC)
- Добра. Я згодны. Я тут падумаў над гэтай праблемай, і вырашыў пагадзіцца. Асабліва з улікам тлумачэньня ад самога гурта. --Red_Winged_Duck 15:21, 15.11.2005 (UTC)
Краскі
рэдагавацьА нават калі б ён расейскі быў! Гэта ж беларуская энцыкляпэдыя!!! Тут няма рускага 'u'!!!!!! --Віталь Воранаў 09:25, 15.11.2005 (UTC)
- Не паверыць: ў беларускай мове няма літараў "L", "i", "m", "p", "b", "i", "z", "k", "i", "t". А што атрымоўваецца? Правільна: Limpbizkit! --Slaver 09:30, 15.11.2005 (UTC)
the Beatles
рэдагавацьКанечне пісаць Бітлз, з (the Beatles) у дужках!--Віталь Воранаў 09:28, 15.11.2005 (UTC)
- А як жа той самы Limpbizkit? --Slaver 09:30, 15.11.2005 (UTC)
Адказ гурту на запыт
рэдагаваць>> В белорусской Википедии возникли споры на счет названия группы >> "Краски" по-белорусски. >> Помогите разрешить проблему. Какой вариант нужно использовать в >> ВикиПедии: "Краски" или "Краскі"
Здравствуйте! Вот так вопрос! Мы думали, и не знаем как будет лучше и как будет правильно. Но если возникают сомнения то лучше наверное использовать вариант "Краски" - т.к. именно на это слово (в таком написании) реагируют все поисковики в интернете. К тому же слово "Краскi" - переводится на русский язык как "Цветы". ("Будуць дзеукi краскi рваць, Брата з сястрою памiнаць Гэта тая травiца. Што брахнейка и сястрыца") / Купальская песня Мы же называемся не Цветы, а именно Краски. Ну в общем решайте сами, на ваше усмотрение! :)
Краскі на галасаваньне
рэдагавацьПрапаную паставіць пытаньне на галасаваньне. Лічу напісаньне 'Краски' у беларускай энцыкляпэдыі вялікай недарэчнасьцю. Калі б запрапанаваць расейцам напісаць 'Памідораў' у назове артыкула, а не ў дужках, то яны б пэўна пакруцілі б пальцам па скроні. Няўжо так цяжка кінуць думаць аб сьвеце не ў расейскім кантэксьце, пачаць МЫСЬЛІЦЬ як эўрапэйскі народ? --Віталь Воранаў 15:54, 15.11.2005 (UTC)
- А чаму толькі расейскія назвы павінны вызываць абурэньне? :-) --EugeneZelenko 15:57, 15.11.2005 (UTC)
- Памідораў у гэтым кантэксьце - некарэктны прыклад. Імёны і прозьвішчы мы перакладаем на беларускую незалежна ад мовы паходжаньня. А вось з назвамі зусім іншая справа. Напрыклад, як перакласьці KSU на беларускую? Быць супраць расейскай мовы - гэта ня значыць мысьліць па-эўрапейску. Калі гурт у сваёй назьве піша літару "и", дык значыць так таму і быць. Калі ў нейкай назьве будзе "Ü", дык варта пакінуць і гэтую літару. Ну і вось вам контрпрыклад: ru:Разанав,_Алесь. --Red_Winged_Duck 16:05, 15.11.2005 (UTC)
Лімпбізкіт у дужках (Limpbizkit)
рэдагавацьА што страшнага ў такім напісаньні, ці яно незразумелае? Тут не блытайце панове двух розных паняткаў. Ёсьць беларуская лацінка, якая павінна быць паўнапраўным альфабэтам беларускай Вікіпэдыі і калі гэта замежныя назовы то іх можна спакойна пакідаць у лацінскім запісе, але НЯМА ЛІТАРЫ "и" у беларусім кірылічным алфавіце і лічу, што выкарыстаньне гэтай літары, гэта вялікае занядбаньне! --Віталь Воранаў 16:04, 15.11.2005 (UTC)
- Навошта? Музычныя гурты, на жаль зьява не адвечная, дый аматарам і прыхільнікам вядомая пад арыгінальнай назвай.
- А ў старабеларускай мове літары и не было?
- EugeneZelenko 16:14, 15.11.2005 (UTC)
Дык правільна - Алесь Разанав? Вы ж самі сабе запярэчылі. Ні напісалі ж Алесь РазанаЎ! Бо у іх такой літары 'Ў' няма ў алфавіце, ды і ў голаў у іх такое б не прыйшло, бо яны ня маюць праблемы з самаакрэсьленьнем. Напісаньне з рускім 'и' уводзіць у беларускую вікіпэдыю адно балаган і непразрыстасьць, якая напэўна папулярнасьці і рэпутацыі напэўна не дадасьць. --Віталь Воранаў 16:28, 15.11.2005 (UTC)
- Празрыстасьць дасягаецца ў тым ліку за кошт катэгорыяў, старонак неадназначнасьцей і перанакірваньняў, так што тут праблемы няма. Каму трэба, той знойдзе. А расейцы маглі напісаць і Александр Рязанов. Лепш бы вы паглядзелі ў ангельскую Вікіпэдыю, дзе ўжываецца безьліч літар, якіх няма ў ангельскай мове і там ніхто не наракае, а ўсё выдатна кіруецца з дапамогай тых жа перанакірваньняў. Дарэчы, выдатна было б, калі бы вы адказвалі на пытаньне ў той жа самай сэкцыі, дзе знаходзіцца пытаньне, на якое вы адказваеце, а тое губляецца структура размовы. --Red_Winged_Duck 16:38, 15.11.2005 (UTC)
Супраць расейскае мовы
рэдагавацьКалі ласка, давайце не нагаворваць таго чаго не было сказана. Мысьліць па-эўрапэйску, гэта перш за ўсё ў дачыненьні да ўласнай мовы і культуры. Я цалкам згодны, што арыгінальная назова павінна быць паданая, але ў ДУЖКАХ. Калі я заходжу ў беларускую энцыкляпэдыю я буду шукаць інфармацыю пра гэты гурт пад назвай 'КРАСКІ', а калі захочу даведацца пра гурт 'Краски' я пайду ў расейскую Вікіпэдыю. Ды што тут казаць, адчыніце друкаваную энцыкляпэдыю і паглядзіце ці ёсьць там рускае 'и'. Яшчэ раз настойваю на галасаваньні.
--Віталь Воранаў 16:19, 15.11.2005 (UTC)
- Для згаданай вамі сытуацыі ідэальна падыходзіць перанакіраваньне (ці неадназначнасьць), што будзе на старонцы Краскі, што прывядзе вас на старонку Краски. Уся астатняя інфармацыя будзе ў артыкуле на беларускай мове, у тым ліку і тлумачэньне назвы на беларускай мове. Мы ж ня пішам тут артыкулы на нейкай іншай мове апрача беларускай. --Red_Winged_Duck 16:32, 15.11.2005 (UTC)
- А мо шукаць трэба Фарбы? :-) --EugeneZelenko 17:14, 15.11.2005 (UTC)
Што замінае таму, каб аддаць перавагу беларускаму напісаньню, бо назова яна відавочна руская і ніхто гэтаму не пярэчыць. Чаму не спытаць удзельнікаў Вікіпэдыі? --Віталь Воранаў 16:36, 15.11.2005 (UTC)
- Фармулюйце канкрэтнае пытаньне, напішыце яго ніжэй на гэтай жа старонцы ў новай сэкцыі і даведаецеся меркаваньне іншых удзельнікаў. --Red_Winged_Duck 16:41, 15.11.2005 (UTC)
- 1. Навошта ствараць тры сэкцыі для аднаго пытаньня? 2. Я таксама выступаю за перавагу беларускае мовы і ў Вікіпэдыі, і ўвогуле ва ўсіх сфэрах жыцьця. Але ў дадзеным выпадку вашыя паводзіны выклікаюць проста сьмех! Пачытайце старонку з самага пачатку - здаецца, мае спрэчкі з Red_Winged_Duck даюць адказы на ўсе Вашыя пытаньні! --Slaver 18:02, 15.11.2005 (UTC)
Рабеце як вам відней.
--Віталь Воранаў 22:52, 15.11.2005 (UTC)
Прапанова
рэдагавацьЗдаецца мэтазгодным пры назовах артыкулаў не па-беларуску, даваць альбо найбольш дакладны беларускі адпаведнік з назвай на мове арыгіналу і беларускай транскрыпцыяй арыгінальнай назвы, альбо толькі беларускую транскрыпцыю апасьля арыгінальнай назвы. --JanMarozau 07:14, 17.11.2005 (UTC)
- Так, гэта нават неабходна. Асабліва, калі назва як у гурта Краски. Дык трэба пазначыць, што па-беларуску гэта значыыць «Фарбы» і г.д. --Red_Winged_Duck 09:05, 17.11.2005 (UTC)
Апошні раз наконт напісаньня назоваў гуртоў.
рэдагавацьВедаеце, што такое фанэтычны запіс? Дык вось усім тым, што казалі пра падыход ангельскай Вікіпэдыі і пра мэтазгоднасьць выкарыстаньня рускага "u". Гэта ПОЎНАЯ БЯЗГЛУЗДЗІЦА!!! Паглядзіце як у ангельскай Вікіпэдыі выступае гурт Акеан Элзы: Okean Elzy. У гэтым напісаньні няма ніводнае неангельскае літары! Што ж адбываецца ў беларускай вэрсіі? Калі быць пасьлядоўным трэба пісаць Океан Элзы і гэта адзіна правільны фанэтычны запіс назовы украінскага гурта. У беларускай энцыкляпэдыі не можа быць рускага "u"!!! Калі гэта не будзе выпраўлена я буду вымушаны закончыць свой удзел у гэтым праэкце. --Віталь Воранаў 08:44, 17.11.2005 (UTC)
- Калі ласка: en:Chişinău, en:Limba_noastră, en:Dubăsari, en:Hînceşti. Палічыце, колькасьць не ангельскіх літар. Яшчэ аргумэнты? --Red_Winged_Duck 09:05, 17.11.2005 (UTC)
- А чаму літара и аб'яўляецца расейскай? Ёсьць жа яна і ў украінскім, баўгарскім, македонскім, сэрбскім альфабэтах. А мо і ъ трэба занесьці ў сьпіс «шкодніцкіх» літар?
- Дарэчы, і таксама было ў расейскім дарэвалюцыйным альфабэце...
- EugeneZelenko 14:43, 17.11.2005 (UTC)
Вы падалі чатыры прыклады зьвязаныя з румынскай і малдоўскай тэматыкай. Ці вы ня бачыце, што гэта непасьлядоўнасьць і яна хутка будзе выпраўленая. Па другое не раўнайцеся з усім да ангельскае вэрсіі, асабліва ў пытаньнях мовы. Палічыце носьбітаў ангельскае і беларускае мовы. Раўняйцеся на мовы, якія ў падобным становішчы! Цікавіць мяне адно - чаму некаторых так пужае беларускае, па за рускім кантэкстам? Няўжо для агульнага дабра (сыстэматычнасьць Вікіпэдыі, беларускасьць Вікіпэдыі), цяжка прызнацца да памылкі, зьмяніць падыход?
- Я падаў тыя прыклады, якія было прасьцей шукаць. Там такіх прыкладаў тысячы. Паглядзіце хаця бы, як завуцца беларускія гарады ў ангельскай Вікіпэдыі. Навошта нам раўняцца на горшае? Чаму ў нас мусіць быць комплекс непаўнавартасьці? Тым больш што такая назва ніяк не ўплывае на сыстэмнасьць, якая цудоўна падтрымліваецца катэгорыямі і перанакірваньнямі, і тым больш ніяк ня шкодзіць беларускай мове. А паўтараць пра падыход ня буду, усё ўжо шматкроць казалася. Больш дадаць няма чаго. Калі вы так ненавідзіце расейскую мову і ўсё што зь ёю зьвязана - гэта вашае права. --Red_Winged_Duck 09:40, 17.11.2005 (UTC)